Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Musica sull'Acqua (Water Music) - SUITE n°1 in Fa Maggiore
Расклад Падкасты
2023.05.27   tydzien belarus

Тыдзень у Беларусі – важнае

Рэкалекцыі пакаяння, юбілей парафіі, пленэр, пілігрымка, футбол – агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

У Навагрудку праходзяць рэкалекцыі пакаяння за Беларусь. З 30 жніўня па 1 верасня 2024 года ў касцёле святога Арханёла Міхала сабраліся свецкія вернікі, духавенства, кансэкраваныя асобы. У праграме рэкалекцый – ўсяночныя адарацыі, канферэнцыі, пілігрымка пакаяння ва Уселюб да Маці Божай Новага Жыцця, Крыжовы шлях і іншыя набажэнствы. Удзельнікам прапанавалі здзяйсняць у час рэкалекцый пост на вадзе або на вадзе і хлебе.

Беларускія вернікі ў Вільні зладзілі парафіяльны фэст. 25 жніўня 2024 года на свята супольнасці беларускіх католікаў пры касцёле святога Барталамея запрасілі беларускую праваслаўную супольнасць Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Вільні, а таксама гасцей з Беларусі. Падчас святой Імшы касцёл быў запоўнены вернікамі, а пасля Эўхарыстыі зладзілі сумесны пікнік.

У Лядску з удзелам іерархаў адзначылі 600-гадовы юбілей парафіі. 24 жніўня 2024 года ўрачыстасць юбілею парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка пачалася тэатралізаваным прадстаўленнем, заснаваным на фактах з гісторыі парафіі, якое падрыхтавалі дзеці. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч разам з каад’ютарам біскупам Уладзімірам Гуляем, генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім, Апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.

Мастацкі пленэр адбыўся ў Друі. 25 жніўня 2024 года ў кляштары пры касцёле зладзілі выставу работ васьмі мастакоў, якія ўдзельнічалі ў сёлетнім пленэры, мэта якога – наладжванне дыялогу паміж рэлігіяй і мастацтвам. Цяперашні пробашч парафіі ксёндз Вячаслаў Адамовіч працягнуў гэтую ініцыятыву былога пробашча ксяндза Сяргея Сурыновіча, які штогод арганізоўваў у Друі мастацкія пленэры, пачынаючы з 2015 года.

Велапілігрымку ў Бялынічы здзейснілі вернікі з Гродна. Група на чале з сястрой Марленай з Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі ў індывідуальным парадку пілігрымавалі на роварах ад гродзенскай катэдры ў парафію Маці Божай Бялыніцкай. Працягласць шляху склала каля 500 кіламетраў. Ля цудадзейнага абраза Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бялынічах гродзенскія вернікі склалі інтэнцыі – свае і тых людзей, якія прасілі аб малітве.

У Слоніме прайшоў XX турнір па міні-футболе памяці святога Яна Паўла II. 26 жніўня 2024 года ў спаборніцтвах узялі ўдзел 20 каманд з парафій з усіх дыяцэзій Беларусі, а агульная колькасць удзельнікаў перавысіла паўтары сотні. Пераможцаў вызначылі ў трох катэгорыях, у кожнай камандзе былі вызначаны лепшыя гульцы, якія таксама атрымалі ўзнагароды ад спонсара.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholic.by і ўласнай інфармацыі.
 

31 жніўня 2024, 09:16
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031