Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Патрыярх Кілікійскі Рафаэль Бэдрас XXI Мінасян Патрыярх Кілікійскі Рафаэль Бэдрас XXI Мінасян 

Армянскі Патрыярх з Лівана: народы прагнуць жыць у міры

Ліван перажывае драматычныя часы, а яго жыхары жывуць у напружанасці з-за пагрозы пашырэння вайны, заўважыў у інтэрв’ю агенцтву SIR Патрыярх Кілікійскі Рафаэль Бэдрас XXI Мінасян.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Прадстаяцель Армянскай Каталіцкай Царквы, сядзіба якога знаходзіцца ў Бейруце, нагадаў, што сітуацыя ў Ліване застаецца крайне цяжкай. “Больш няма ні сацыяльнай, ні эканамічнай, а цяпер яшчэ і знешняй бяспекі. Калі мы выходзім з дому, то не ведаем, ці вернемся назад”, - дадаў ён.

На працягу апошніх гадоў Ліван перажывае глыбокі палітычны і эканамічны крызіс. Два дні таму ў краіне цалкам знікла электраэнергія. Ізраіль рэгулярна наносіць удары па аб’ектах Хезбалы на поўдні дзяржавы.

Патрыярх параўнаў падзеі ў Палесціне з драмай, перажытай армянамі на пачатку ХХ стагоддзя. “Усе бачылі, што адбываецца, але ніхто нічога не зрабіў, і мы згубілі больш за паўтара мільёна армянскіх хрысціянскіх мучанікаў”, - з сумам падкрэсліў ён.

Каментуючы ўзаемныя абвінавачванні Ізраіля і ХАМАС у зрыве перамоў у Катары, пастыр армянскіх католікаў адзначыў супярэчанне паміж заявамі і фактамі. “Усе гавораць, што гатовы да перамір’я, але ў той жа час усе ўзмоцнена ўзбройваюцца. Мы глядзім і не можам зразумець, чаму верыць – словам, якія яны кажуць, ці фактам, якія мы потым бачым”, - дадаў іерарх.

Архіепіскап заўважыў, што “вайна паказвае толькі адно: слабасць чалавечага менталітэту, нашу няздольнасць абмяркоўваць, размаўляць з іншымі, каб знайсці шлях, які дазволіць дасягнуць прымірэння, справядлівасці і павагі да чалавечнасці”. Ён падкрэсліў, што вайна – гэта чын супраць Бога, бо ніхто не з’яўляецца гаспадаром жыцця іншых людзей.

“Мой заклік вельмі просты: давайце імкнуцца да таго, каб даць кожнаму права жыць у міры, годным чалавецтва. Гэта просты заклік, які ўздымаюць народы. Мы не хочам вайны і просім лідараў знайсці рашэнні, якія былі б добрымі для ўсіх бакоў”, - адзначыў Патрыярх Кілікійскі, усклікаючы да сумлення палітычных дзеячаў краін.
 

20 жніўня 2024, 11:02
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031