Пошук

Біскуп Альда Берардзі Біскуп Альда Берардзі 

Біскуп Берардзі: Саудаўская Аравія змяняецца

Біскуп Альда Берардзі, апостальскі вікарый Паўночнай Аравіі, выказаў надзею на змены ў Саудаўскай Аравіі ў дачыненні да хрысціян. Ён адзначыў, што хоць Аравійскі паўвостраў вядомы як калыска ісламу, у яго гісторыі ёсць і хрысціянскія старонкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Іерарх падкрэсліў важнасць 1500-годдзя мучаніцкай смерці святога Арэтаса і яго паплечнікаў у Наджране ў 523 годзе. Гэты юбілей нагадвае аб тым, што хрысціяне жылі на гэтых землях за стагоддзе да з'яўлення ісламу.

Біскуп таксама адзначыў складанасць міжрэлігійнага дыялогу ў ісламскіх краінах і падкрэсліў важнасць "дыялогу жыцця" праз прыклад і сумленнасць.

Што да змен у Саудаўскай Аравіі, Берардзі адзначыў, што працэс ужо пачаўся, але цяжка прадбачыць, як ён закране рэлігійную сферу. Хрысціяне спадзяюцца на свабоду веравызнання, але рэалізацыя гэтай свабоды будзе, на яго думку, складанай задачай.

Біскуп Альда Берардзі быў прызначаны Папам Францішкам апостальскім вікарыем Паўночнай Аравіі 28 студзеня 2023 года. З таго часу ён апякуецца двума мільёнамі католікаў у Бахрэйне, Кувейце, Катары і Саудаўскай Аравіі – у мусульманскіх краінах, якія абмяжоўваюць свабоду хрысціян на сваёй тэрыторыі.
 

29 жніўня 2024, 10:58