Кусташ Святой Зямлі: у дзень Унебаўзяцця маліцца аб міры
Айцец Франчэска Патан заклікаў манаскія супольнасці Святой Зямлі правесці ўрачыстасці 14 і 15 жніўня 2024 года ў "маленні аб міры" на Блізкім Усходзе.
Марыя Валодзіна – Vatican News
Маліцца ва ўрачыстасць Унебаўзяцця за мір на Блізкім Усходзе, асабліва за спыненне агню ў Газе і вызваленне закладнікаў і зняволеных, заклікаў манахаў Кусташ Святой Зямлі.
Ён назваў “знакам надзеі” той факт, што аднаўленне мірных перамоў запланавана менавіта на дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, сімвала суцяшэння і надзеі для вернікаў.
Напярэдадні з такім жа заклікам аб малітве да Багародзіцы звярнуўся да хрысціян Святой Зямлі Лацінскі Патрыярх Іерусаліма, кардынал П'ербаціста Піцабала.
11 жніўня 2024, 12:36