Пошук

Інданезійскія католікі Інданезійскія католікі  (AFP or licensors)

Папа хоча вывесці малыя азіяцкія Касцёлы на паўсюдны ўзровень

У верасні Францішак здзейсніць найдаўжэйшае падарожжа свайго пантыфікату, наведаўшы Інданезію, Усходні Тымор, Папуа-Новую Гвінею і Сінгапур. Гэта частка яго місіянерскай дзейнасці і жадання рэфармаваць Касцёл у місіянерскім духу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле айца Жыля Берсевіля, дырэктара Інстытута гісторыі місій у Каталіцкім інстытуце Парыжа, мэтай візіту з'яўляецца сустрэча з прадстаўнікамі маладых Касцёлаў у гэтых краінах. Гэтыя Касцёлы, якія сталі ў апошнія дзесяцігоддзі сапраўды квітнеючымі, узбагачаюць Паўсюдны Касцёл сваім сведчаннем веры.

Сваім падарожжам Францішак імкнецца зрабіць малыя Касцёлы чатырох азіяцкіх краін больш прыкметнымі для ўсяго Касцёла. Ён падкрэслівае, што кожны хрысціянін з'яўляецца місіянерам і павінен дзейнічаць у гэтым духу там, дзе знаходзіцца, у гэтым выпадку пасярод ісламу, не забываючыся пра ўсеагульную місію евангелізацыі.
 

30 жніўня 2024, 10:49