Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
2023.05.27   tydzien belarus

Тыдзень у Беларусі – важнае

Сямейны фестываль, аднаўленне капліцы, школьны кірмаш – агляд найбольш значных падзей, якія адбыліся ў Каталіцкім касцёле ў Беларусі на гэтым тыдні, падрыхтавала Беларуская рэдакцыя Vatican News. Прапануем вашай увазе самае важнае з жыцця беларускіх католікаў.

Павел Міцкевіч – спецыяльна для Vatican News

Тэма падпісання дамовы паміж Беларуссю і Ватыканам застаецца на будучыню, заявіў Апостальскі нунцый. 23 жніўня 2024 года арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам у сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі ў краіне. Па выніках сустрэчы прадстаўнік Ватыкана паведаміў, што "тэма падпісання канкардату паміж Беларуссю і Святым Пасадам не абмяркоўвалася, гэтае пытанне застаецца на будучыню". Таксама прадстаўнік Папы Францішка адзначыў, што ўражаны беларускім народам: "Ваш народ – добры, мірны народ. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія з'яўляюцца, людзі ідуць далей".

У адноўленай 200-гадовай капліцы ў Навагрудку адбылася Імша падзякі. 18 жніўня 2024 года вернікі дзякавалі за магчымасць аднаўлення капліцы Заборскіх на старых дамініканскіх могілках. Цэлебрацыю Імшы ўзначаліў ксёндз Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Капліца была адноўлена намаганнямі вернікаў навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала на чале з іх пробачшам, ксяндзом Юрыем Жэгарыным, што стала магчымым дзякуючы падтрымцы мецэнатаў.

У Мінску прайшоў арганізаваны Сaritas кірмаш узаемадапамогі перад навучальным годам. 18 жніўня 2024 года валанцёры суполкі Сaritas пры катэдральным касцёле арганізавалі кірмаш, каб кожны, хто звярнуўся па дапамогу, мог атрымаць для сваіх дзяцей неабходныя для школы прылады. Раней у парафіі быў аб’яўлены збор рэчаў для рэалізацыі на бясплатным кірмашы. У дзень мерапрыемства можна было набыць алоўкі, сшыткі, кнігі, абутак, адзенне.

Фестываль сямейных традыцый прайшоў у тракельскім санктуарыі. 18 жніўня 2024 года ў гэтым санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі правялі конкурсы, прэзентацыі, спаборніцтвы для сем’яў. Кусташ санктуарыя ксёндз Юрый Бяганскі, вітаючы гасцей, адзначыў, што "сям’я – гэта цудоўны шлях, і шчаслівы, калі ў спадарожніках ёсць Пан".

Старадаўні абраз, які патрабуе рэстаўрацыі, прадставілі ў Мінску. У Хрысціянскі сацыяльны цэнтр перадалі абраз Найсвяцейшай Панны Марыі з Езусам на руках. На адваротным баку ўзгадваецца, што ён "святы і цудатворны". Адшукаць і ўратаваць святыню ўдалося двум рупліўцам, вернікам Паўлу Каралёву і Юрыю Кудзеліну. Згадка пра цудатворны абраз ускосна пацвярджаецца наяўнасцю каронаў на палатне і на шатах. Таксама маецца надпіс з 1775 года аб ахвярадаўцах. Цяпер збіраюцца сродкі на тэрміновую рэстаўрацыю абраза.

Падрыхтавана паводле grodnensis.by, catholic.by, belta.by і ўласнай інфармацыі.
 

24 жніўня 2024, 07:52
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031