Пошук

Рымская базіліка Санта-Марыя-Маджорэ Рымская базіліка Санта-Марыя-Маджорэ  

У Рыме пачынаюцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Снежнай

Папская базіліка Санта-Марыя-Маджорэ запрашае вернікаў, рымлян і турыстаў прыняць удзел у адным з самых старажытных святаў Вечнага горада – урачыстасці Маці Божай Снежнай, якая адбудзецца 5 жніўня 2024 года.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Папярэднічаць цырымоніі снежнага цуда будуць Эўхарыстычныя цэлебрацыі, якія пройдуць 2-4 жніўня ў 18.00.

У панядзелак 5 жніўня, у гадавіну асвячэння базілікі, якая супадае з урачыстасцю Маці Божай Снежнай, ранішнюю ўрачыстую літургію ўзначаліць архіпрэзбітэр базілікі кардынал Станіслаў Рылка.

У другой палове дня, у 17.30, у прысутнасці Францішка адбудуцца Другія Нешпары, якія правядзе арцыбіскуп Раландас Макрыцкас, дапаможны архіпрэзбітэр базілікі. Святы Айцец памоліцца ў капліцы перад абразом Маці Божай Salus Populi Romani.

У 19.00 урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Эміліа Напа, старшыня Папскіх місійных таварыстваў.

У той жа дзень, 5 жніўня, у базіліцы пройдзе традыцыйны снегапад у памяць аб цудзе, які адбыўся ў IV стагоддзі ў пантыфікат Папы Ліберыя. Паводле легенды, у 358 годзе Маці Божая з'явілася Ліберыю ў сне з просьбай пабудаваць базіліку ў тым месцы, якое Яна пакажа. Раніцай заснежаным аказаўся Эсквілінскі пагорак, там і паўстаў касцёл, прысвечаны Панне Марыі, які да гэтага часу прыцягвае вернікаў і турыстаў з усяго свету.

02 жніўня 2024, 12:58