Пошук

Ада Міоці Паралін (справа), маці кардынала-дзяржсакратара П'етра Параліна Ада Міоці Паралін (справа), маці кардынала-дзяржсакратара П'етра Параліна  (© altovicentinoonline)

Cпачуванні ад Папы кардыналу Параліну, у якога памерла маці

31 жніўня 2024 года адышла ў вечнасць Ада Міоці Паралін, маці кардынала-дзяржсакратара П’етра Параліна. Ёй было 96 гадоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Навіна была абвешчана "з сумам, але ў веры ў Езуса Хрыста распятага і уваскрослага, яе дзяцьмі кардыналам П’етра, а таксама Марыярозай і Джавані з іх сем'ямі, дзецьмі, унукамі і ўсімі сваякамі, якія пішуць у некралогу: “Я ёсць уваскрэсенне і жыццё. Жыццё не адбіраецца, але пераўтвараецца".

Папа Францішак выказаў спачуванні і сваю блізкасць у малітве.

Пахаванне адбудзецца ў аўторак, 3 верасня 2024 года, у 9.30 у парафіяльным касцёле ў Скіяванэ, у правінцыі і дыяцэзіі Вічэнца. У панядзелак, 2 верасня, у 19.30 адбудзецца малітоўнае чуванне ў касцёле Скіяванэ.

Сям'я жадае падзякаваць усім, хто "пяшчотна быў побач з дарагой Адай", і тым, хто возьме ўдзел у пахаванні, прасячы "не кветак, але добрых учынкаў".
 

02 верасня 2024, 09:28