Пошук

Біскуп Паcкаліс Бруна Сюкур Біскуп Паcкаліс Бруна Сюкур 

Біскуп Паcкаліс Сюкур адмовіўся ад кардынальства

Папа прыняў просьбу інданезійскага біскупа Паcкаліса Бруна Сюкура, які з'яўляецца францішканінам і ўзначальвае дыяцэзію Богар, не ўключаць яго ў спіс новых кардыналаў на кансісторыі, які адбудзецца 7 снежня 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле інфармацыі кіраўніка Залы Друку Матэа Бруні, рашэнне іерарха абумоўлена яго жаданнем працягваць свой шлях духоўнага развіцця і служэння Касцёлу і вернікам.

Адмова ад кардынальскага тытула не з'яўляецца частым выпадкам у сучасным Касцёле, што надае рашэнню біскупа Сюкура асаблівае значэнне. Пры гэтым яно паказвае на яго глыбокую адданасць служэнню і намаганні заставацца сціплым пастырам у духу святога Францішка.
 

23 кастрычніка 2024, 09:42