Пошук

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Экуменічная малітва ў Ганконгу: звярнуць увагу на экалагічны крызіс

У Ганконгу прайшла экуменічная малітоўная сустрэча, арганізаваная католікамі і пратэстантамі. Мэта падзеі – заклікаць хрысціян да сумесных дзеянняў па вырашэнні нарастаючага экалагічнага крызісу.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Экуменічная сустрэча адбылася 11 кастрычніка 2024 года і была прымеркавана да заканчэння ініцыятывы Час Стварэння, а таксама да ўрачыстасці святога Францішка Асізскага. У малітве прымалі ўдзел католікі Ганконга, прадстаўнікі Хрысціянскай рады Ганконга і экалагічныя актывісты. Яна разважалі над тэрміновай неабходнасцю экалагічнага навяртання.

Дапаможны біскуп Ганконгскай дыяцэзіі Джозэф Ха Чы-Шынг нагадаў прысутным аб карэнных прычынах дэградацыі навакольнага асяроддзя, спасылаючыся на энцыкліку Францішка Laudato si'. Ён адзначыў, што наш агульны дом у небяспецы з-за "эгацэнтрычнага мыслення чалавецтва, недахопу ўсведамлення крызісу, жадання дамінаваць над прыродай і дзяржаўнай палітыкі, засяроджанай выключна на эканамічным росце". "Энцыкліка, апублікаваная дзесяць гадоў таму, ужо тады папярэджвала нас, што чалавечая свядомасць павінна змяніцца ў бок больш глыбокага прызнання нашых агульных каранёў і калектыўнай будучыні, каб гэтая ўсведамленне прывяло да новых перакананняў, паводзін і ладу жыцця", - сказаў ён.

Пратэстанцкі пастар Грэйс Бок заклікала да больш цеснага супрацоўніцтва паміж каталіцкай і пратэстанцкай супольнасцямі для вырашэння экалагічных праблем. Яна прызнала складанасці, звязаныя з укараненнем устойлівых практык у рэлігійных супольнасцях. "Назіраецца празмернае выкарыстанне кандыцыянераў і папяровых сурвэтак", - адзначыла яна, падкрэсліваючы неабходнасць практычных змен у ладзе жыцця, якія патрабуюць "невялікіх намаганняў".

14 кастрычніка 2024, 14:16