Пошук

Арцыбіскуп Георг Генсвайн з Бэнэдыктам XVI Арцыбіскуп Георг Генсвайн з Бэнэдыктам XVI 

Генсвайн пра Бэнэдыкта XVI: не сустракаў больш сціплага чалавека

Арцыбіскуп Георг Генсвайн падзяліўся ўспамінамі пра Бэнэдыкта XVI, падкрэсліўшы яго выключны інтэлект і глыбокую веру.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Былы асабісты сакратар Пантыфіка падзяліўся сваімі ўспамінамі падчас прэзентацыі новай кнігі ў Рыме. Том Ёзэф Ратцынгер у дыялогу са сваім часам, якая ўяўляе сабой зборнік інтэрв'ю, якія Ратцынгер даваў у якасці прафесара, арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага і прэфекта Кангрэгацыі веравучэння.

"Бэнэдыкт XVI ніколі не ставіў сябе ў цэнтр увагі, але імкнуўся адкрыць сваё сэрца і вочы Богу. Ён не шукаў славы для сябе, але жадаў спрыяць добрай рэпутацыі Касцёла і веры", - падкрэсліў арцыбіскуп Генсвайн. Паводле яго слоў, Ёзэф Ратцынгер правёў усё сваё жыццё ў пошуках праўды, знаходзячы і абвяшчаючы яе ўсімі магчымымі спосабамі.

Падчас свайго візіту ў Рым іерарх, які цяпер з’яўляецца апостальскім нунцыем у краінах Балтыі, таксама адправіў святую Імшу ля магілы Бэнэдыкта XVI у базіліцы святога Пятра і быў прыняты на прыватнай аўдыенцыі Папам Францішкам. Ён таксама ўдзельнічаў ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння Прэміі Ратцынгера, якой сёлета ўганараваны ірландскі тэолаг Сірыл О'Рэган і японскі скульптар Эцура Сота.
 

23 лістапада 2024, 10:20