Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ксёндз Раман Суша Ксёндз Раман Суша 

Ксёндз з Беларусі – лаўрэат прэстыжнай прэміі папскага фонду

Ксёндз Раман Суша стаў лаўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонда Centesimus Annus – Pro Pontifice за даследаванне міфадызайну ў лічбавую эпоху. Узнагарода будзе ўручана ў Рыме.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сёлета камісія Міжнароднай прэміі Эканоміка і грамадства пад кіраўніцтвам кардынала Райнхарда Маркса адзначыла, сярод іншых, працу беларускага святара Міфадызайн у лічбавую эпоху: этычнае і псіхасацыяльнае даследаванне палітычных тэхналогій.

Даследаванне ксяндза Сушы прысвечана аналізу феномена міфадызайну як стратэгіі канструявання калектыўных уяўленняў. Аўтар прапануе разглядаць міф не як недасягальную ідэалізацыю легенд, але як інструмент сацыяльнага і культурнага праектавання. Гэта канцэпцыя блізкая да разумення тэхналогіі ў філасофіі Хайдэгера, дзе яна становіцца сродкам надзеі і пераўтварэння свету.

Асаблівую ўвагу ў даследаванні надаецца этычнаму аспекту міфадызайну, які разглядаецца праз прызму сацыяльнага вучэння Каталіцкага Касцёла. Аналіз міфадызайну дазваляе лепш зразумець, як міфічныя наратывы фарміруюць калектыўныя ўяўленні, што спрыяе больш інфармаваным і крытычным дыскусіям.

Праект рэалізуецца ў межах доктарскай праграмы ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага пад кіраўніцтвам прафесара Джыралама Росі.

Міжнародная прэмія Эканоміка і грамадства накіравана на ўшанаванне даследчыкаў, чые працы вылучаюцца арыгінальнасцю і высокай якасцю ў вывучэнні і прымяненні сацыяльнага вучэння Касцёла. Камісія Фонда штогод узнагароджвае маладых навукоўцаў, падтрымліваючы іх у распрацоўцы новых мадэляў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Сёлета разам з ксяндзом Сушам лаўрэатам прэміі стаў таксама Энрыка Фрозіа з даследаваннем пра парадыгму бэнэдыктынскай меліярацыі ў інтэгральным развіцці чалавечай асобы. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў Рыме 27 лютага 2025 года, у рамках штогадовай канферэнцыі Фонду Centesimus Annus – Pro Pontifice.

Ксёндз Раман Суша нарадзіўся ў 1990 годзе ў Кіеве ў беларускай каталіцкай сям’і. Дзяцінства правёў у Каўнасе, а пазней у Вілейцы, на радзіме бацькоў. У Пінску скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю і абараніў магістратуру ў Люблінскім каталіцкім універсітэце Яна Паўла ІІ. Пасля пасвячэння займаўся душпастырствам у касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску. Праходзіў навучанне па духоўнасці і місіялогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, дзе абараніў дактарат па тэалогіі ў 2023 годзе. У Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага спецыялізаваўся ў сацыяльных навуках, а ў Папскім факультэце святога Банавентуры, дзе зараз з'яўляецца выкладчыкам, вывучаў дагматычную тэалогію.
 

26 лістапада 2024, 09:45
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031