Пошук

2024.01.27 Preghiera con tutti i santi

Кардынал Шонбарн пра сэнс урачыстасці Усіх Святых

Кардынал Крыстаф Шонбарн падкрэслівае глыбокі сэнс урачыстасці Усіх Святых і Успамін усіх памерлых вернікаў і заахвочвае думаць пра нябесную айчыну як канчатковую мэту жыцця.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваім штотыднёвым каментары для венскай бясплатнай газеты Heute арцыбіскуп Венскі разважае пра асаблівы характар лістапада – месяца, які традыцыйна звязаны з тэмай смерці і вечнасці.

"Прырода нагадвае нам пра нашу ўласную смерць. Усе мы ведаем, што жыццёвы шлях мае свой канец", - адзначае іерарх, спасылаючыся на вядомы касцельны спеў, які моцна кранае яго сэрца: "Мы толькі госці на зямлі і без стомы, з многімі нягодамі, вандруем да нашага вечнага дому".

Разважаючы пра памерлых блізкіх, кардынал Шонбарн падкрэслівае: "Пра памерлага чалавека я ахвотна кажу: “пайшоў дадому”, а на могілках я думаю не пра паміранне; я наведваю не памерлых, але тых, хто вярнуўся дадому. Важна думаць пра іх у гэтыя дні".

Іерарх заканчвае свой каментар глыбокім разважаннем пра сутнасць чалавечага жыцця: "Жыццё – гэта тое, што прыходзіць і сыходзіць".
 

01 лістапада 2024, 10:40