Пошук

Еўрапейская сустрэча Тэзэ ў Таліне Еўрапейская сустрэча Тэзэ ў Таліне 

Парыж прыме Еўрапейскую сустрэчу моладзі Тэзэ

Арцыбіскуп Ларан Ульрыш заклікаў моладзь наведаць Парыж падчас 48-й Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца ў канцы 2025 года ў сталіцы Францыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Запрашэнне прагучала падчас вячэрняй малітвы ў Таліне, дзе зараз праходзіць 46-я Еўрапейская сустрэча моладзі Супольнасці Тэзэ. Арцыбіскуп Ульрыш падкрэсліў асаблівае значэнне сабора Парыжскай Божай Маці як духоўнага цэнтра будучай сустрэчы.

"Прыязджайце і наведайце Notre-Dame, прыходзьце і пастукайце ў дзверы Хрыста, Які там ёсць і Які чакае вас. Ён таксама стукае ў дзверы вашага сэрца, чакае вас, а вы чакаеце Яго", - звярнуўся да моладзі арцыбіскуп Парыжа.

Іерарх адзначыў, што гэтая падзея выклікае радасць не толькі ў яго асабіста, але і ў многіх маладых людзей Парыжа, а таксама ў біскупаў каталіцкага рэгіёна Іль-дэ-Франс. Ён падкрэсліў экуменічны характар будучай сустрэчы, адзначыўшы падтрымку з боку розных хрысціянскіх канфесій.

"У Францыі ёсць, падобна як тут у Эстоніі, Рада Хрысціянскіх Цэркваў. І старшыня епіскапату Францыі, каталіцкія біскупы, праваслаўны мітрапаліт Канстанцінопальскага Патрыярхату, старшыня Пратэстанцкай Федэрацыі Францыі і старшыня Аб'яднанай Пратэстанцкай Царквы Францыі чакаюць вас і запрашаюць вас, як і я", - падкрэсліў арцыбіскуп Ульрыш.

Іерарх таксама падзяліўся сваім асабістым досведам супрацоўніцтва з Супольнасцю Тэзэ, якое доўжыцца ўжо 60 гадоў, і выказаў упэўненасць у тым, што маладыя людзі Францыі будуць надзвычай шчаслівыя прыняць удзельнікаў сустрэчы ў сваёй краіне.
 

31 снежня 2024, 09:56