Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Cloudburst - Nubifragio
Расклад Падкасты
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймс Вэнс Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэймс Вэнс  (ANSA)

Касцёл і ўлада ў ЗША: спрэчка за лёс мігрантаў

Віцэ-прэзідэнт ЗША абвінаваціў мясцовую Канферэнцыю Каталіцкіх Біскупаў у карысталюбстве, заявіўшы, што іх крытыка міграцыйнай палітыкі ўрада матываваная фінансавай выгадай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Напружанасць паміж адміністрацыяй Трампа і каталіцкім епіскапатам ЗША дасягнула новага ўзроўню пасля рэзкіх заяў Джэймса Вэнса. У інтэрв'ю тэлеканалу CBS News 26 студзеня 2025 года ён выказаў меркаванне, што Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў варта "паглядзець у люстэрка" і задумацца пра сапраўдныя матывы сваёй дзейнасці. "Каталіцкі Касцёл атрымлівае больш за 100 мільёнаў долараў на перасяленне нелегальных мігрантаў", - заявіў палітык.

"Як практыкуючы католік, я быў сапраўды засмучаны заявай біскупаў", - падкрэсліў Вэнс у сваім выступленні. Паводле інфармацыі Каталіцкага інфармацыйнага агенцтва (KNA), віцэ-прэзідэнт таксама абвінаваціў біскупаў у ігнараванні праблемы гандлю непаўналетнімі з прычыны палітыкі адкрытых меж.

У адказ на абвінавачванні біскупская канферэнцыя выступіла з афіцыйнай заявай, падкрэсліўшы шматгадовую гісторыю супрацоўніцтва з урадам у праграме перасялення бежанцаў (USRAP). "Дзяржаўнага фінансавання недастаткова для пакрыцця ўсіх выдаткаў на праграмы дапамогі", - адзначаецца ў дакуменце.

Старшыня епіскапату, арцыбіскуп Цімаці Брольё, раней выказаў занепакоенасць новымі міграцыйнымі правіламі адміністрацыі Трампа, якія дазваляюць затрыманні нелегальных мігрантаў у касцёлах, школах і бальніцах. "Гэтыя меры будуць мець негатыўныя наступствы для самых безабаронных прадстаўнікоў нашага грамадства", - падкрэсліў іерарх.
 

27 студзеня 2025, 10:08
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031