Арабскі свет: хрысціянскія супольнасці жывуць і развіваюцца
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Біскуп Паола Марцінэлі адзначыў разнастайнасць кантэкстаў, у якіх дзейнічае Касцёл. "У Емене сітуацыя вельмі складаная з прычыны дзесяцігадовай грамадзянскай вайны. Там засталося няшмат хрысціян, але касцельная супольнасць падтрымліваецца прысутнасцю сясцёр Маці Тэрэзы з Калькуты, якія выконваюць вялікую дабрачынную працу", - падкрэсліў ён.
Па словах апостальскага вікарыя, у дзевяці парафіях рэгіёна збіраюцца вернікі з больш чым ста краін. Асабліва ўражвае актыўны ўдзел у катэхезе і імкненне бацькоў перадаць веру сваім дзецям. "Гэта супольнасці мігрантаў, дзе вера падтрымлівае людзей у іх штодзённым жыцці, прымаючы тых, хто пакінуў усё на Радзіме", - адзначыў іерарх.
Біскуп Марцінэлі таксама ўзгадаў шасцігадовы юбілей падпісання Дакумента аб братэрстве паміж народамі. Гэта зрабілі Папа Францішак і Вялікім імамам Аль-Азхара Эль-Таеб 4 лютага 2019 года. Ён падкрэсліў, што дакумент не з'яўляецца ўтопіяй – гэта канкрэтны інструмент для сумеснага жыцця і пераадолення цяжкасцей.
Іерарх таксама адзначыў важнасць Прэміі Заіда, якая была заснавана ў 2019 годзе пасля падпісання Дакумента падчас апостальскага візіту Папы ў ААЭ. Сёлета яе атрымалі няўрадавая арганізацыя World Central Kitchen за дапамогу ахвярам гуманітарных крызісаў, прэм'ер-міністр Барбадаса Міа Мотлі за дзеянні ў барацьбе са зменамі клімату і 15-гадовы эфіопска-амерыканскі вынаходнік Хеман Бекеле. (ПОЎНЫ ТЭКСТ ІНТЭРВ'Ю)