Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Удзельнікі канферэнцыі “Новы шлях развіцця эканомікі” Удзельнікі канферэнцыі “Новы шлях развіцця эканомікі”  (www.ccee.eu)

CCEE: сусветная эканоміка патрэбуе евангельскага натхнення

У Рыме па ініцыятыве аддзела сацыяльных спраў Камісіі сацыяльнага душпастырства Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (CCEE) адбылася канферэнцыя на тэму “Новы шлях развіцця эканомікі”.

Ян Глінскі

На сустрэчы сабраліся знаўцы сацыяльнай дактрыны Касцёла і прадстаўнікі еўрапейскіх епіскапатаў, якія разважалі як дух Евангелля можа натхніць на больш справядлівую сусветную эканоміку.

“Давайце зробім Зямлю лепшым месцам для ўсяго чалавецтва, асабліва для тых, хто не мае доступу да чыстай вады, дастатковай колькасці ежы, адукацыі і аховы здароўя”, – такі заклік быў змешчаны ў тэксце камюніке па выніках канферэнцыі.

Як прагучала на форуме, сацыяльнае вучэнне Касцёла ўказвае на законнасць прыватнай уласнасці, якая з’яўляецца гарантыяй свабоды і спрыяе вытворчасці дабротаў, але ў той жа час яно падкрэслівае прынцып “агульнай мэты дабротаў”, якія павінны служыць на карысць усіх. “Канчатковай мэтай эканомікі павінна быць не максімізацыя прыбытку, а агульнае дабро”, і таму рынкі, захоўваючы сваю справядлівую, але не абсалютную аўтаномію, “павінны кіравацца маральнымі прынцыпамі”. Як вучыць Папа Францішак, эканоміка, пабудаваная на выключэнні і няроўнасці, з’яўляецца “эканомікай, якая забівае”.

Прадстаўнікі сацыяльнай камісіі CCEE скіравалі заклік да ўсіх, хто прымае рашэнні, і да людзей добрай волі “ўкараняць евангельскія натхненні ў канкрэтную рэчаіснасць сусветнай эканомікі, палітыкі, законаў і штодзённага жыцця”.

“Мы заклікаем нашых хрысціянскіх братоў і сясцёр стаць соллю зямлі таксама ў сферы сацыяльнай справядлівасці, – напісалі аўтары камюніке. – Чалавецтва – гэта сям’я. Мы па сваёй сутнасці сацыяльныя істоты і можам быць шчаслівымі толькі разам”.

Падчас канферэнцыі згадвалася таксама пра неабходнасць душпастырскай падтрымкі ўдзельнікаў эканамічнага жыцця, якія часта сутыкаюцца з перашкодамі “на шляху інтэгральнага развіцця чалавека”. У гэтых пастырскіх намаганнях, як падкрэслівалася на форуме, неабходна перш за ўсё пачуць голас бедных і церпячых. “Чалавецтва павінна разбурыць тыя “структуры граху”, паводле слоў святога Яна Паўла ІІ, якія вядуць да няроўнасці і выключэння. Да такіх структур граху адносяцца, у прыватнасці, даўгавы ціск на бедныя краіны, падатковыя гавані або манаполія абмежаванай колькасці гульцоў у сферы высокіх тэхналогій і камунікацый”, – напісалі аўтары камюніке.

21 сакавіка 2025, 09:36
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930