“Scholas Occurrentes”: першая Асамблея і новы этап развіцця
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гістарычная падзея адбылася ў жыцці Папскага руху “Scholas Occurrentes”, які правёў першую Асамблею чальцоў у адпаведнасці са сваім статутам. Гэта стала важным крокам у інстытуцыяналізацыі руху, які імкнецца прасоўваць культуру сустрэчы праз адукацыю.
Падчас пасяджэння Асамблея прагаласавала за працяг кіраўніцтва Хасэ Марыі дэль Карала і Энрыке Пальмейра, пацвердзіўшы іх адданасць місіі, даручанай Святым Айцом.
Адным з ключавых момантаў стала зацвярджэнне плана развіцця. Гэты дакумент вызначае стратэгічныя напрамкі дзейнасці “Scholas Occurrentes” на бліжэйшыя пяць гадоў, забяспечваючы пераемнасць канцэпцыі і ўмацаванне праектаў руху на ўсіх пяці кантынентах.
“Scholas Occurrentes”, заснаваны па ініцыятыве Папы Францішка, працягвае сваю працу па прасоўванні культуры сустрэчы і дыялогу праз адукацыйныя праграмы. З падтрымкай, атрыманай на першай Асамблеі, рух гатовы да новага этапу свайго развіцця, захоўваючы тую ж стараннасць і адданасць сваёй місіі, - гаворыцца ў паведамленні па выніках сходу.