Папа: знявага жанчыны – грэх супраць Бога-Стварыцеля
Сваю гамілію Пантыфік пабудаваў вакол літургічнага евангельскага чытання (Мц 5, 27-32), у якім сцвярджаецца: “Кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю чужалоства ў сэрцы сваім”. Ён зазначыў, што жанчыны ўвасабляюць менавіта “тое, чаго не хапае мужчынам, каб быць вобразам і падабенствам Бога”.
- падкрэсліў Святы Айцец.
Францішак выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што ў фільмах, тэлевізійных праграмах, часопісах, рэкламе, жанчына часта прадстаўляецца як “аб’ект пажадлівасці”, мыслення паводле прынцыпу “скарыстай і выкінь”. Такое стаўленне Папа назваў “грахом супраць Бога-Стварыцеля”.
Спысылаючыся на евангельскія словы: “кожны, хто развядзецца з жонкаю сваёю, акрамя як з прычыны распусты, той даводзіць яе да чужаложства”, Святы Айцец звярнуў увагу на феномен прастытуцыі, падкрэсліўшы, што вінаватыя ў гэтай з’яве, у першую чаргу, мужчыны, якія не ставяцца добра да жанчын, робячы з іх “нявольніц ментальнасці выкідання”. “Прымаючы такое мысленне, мы зневажаем вобраз Бога, Які стварыў мужчыну і жанчыну, разам, на свой вобраз і падабенства”, - паўтарыў Папа.