Святы Айцец: імкнуцца да святасці паўсядзённага жыцця
Як соль выкарыстоўваецца ў якасці прыправы, а святло не існуе дзеля сябе самога, так і штодзённае сведчанне хрысціяніна служыць іншым, не шукаючы пахвалы, заўважыў Папа 12 чэрвеня 2018 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.
Святы Айцец, спасылаючыся на Евангелле паводле Мацвея (5,13-16), у якім Езус кажа сваім вучням аб тым, што яны з’яўляюцца соллю зямлі і святлом свету, адзначыў, што менавіта гэта і ёсць штодзённае сведчанне. І да яго пакліканы кожны хрысціянін. Здаецца, што гэта так няшмат, але Бог праз гэтае “няшмат” робіць сапраўдныя цуды. Францішак падкрэсліў у той жа час важнасць пакоры, каб усведамляць сябе выключна ў якасці солі і святла і не прэтэндаваць на большае, прыпісваючы сабе нейкія заслугі.
- сказаў Папа, адзначыўшы, што сведчанне хрысціян часта застаецца ананімным.
Святы Айцец нагадаў, што нашымі заслугамі мы не абавязаны сабе і перасцярог ад стаўлення біблійнага фарысея, які ў храме хваліўся перад Богам, мяркуючы, што ён святы.
Францішак заахвоціў, у канцы кожнага дня ставіць перад сабой пытанне, ці мы былі соллю зямлі і святлом свету і імкнуліся да святасці паўсядзённага жыцця.