Францішак пра важнасць штодзённага рахунка сумлення
У гаміліі Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне (1 Кар 2,10b-16), у якім “апостал Павел вучыць карынцянаў шляху, што вядзе да розуму Хрыстовага”, шляху, які характарызуецца адданасцю Святому Духу. Менавіта Святы Дух прыводзіць нас да “пазнання Езуса”, да таго, каб мелі тыя самыя пачуцці з Ім, каб разумелі Яго сэрца, заўважыў Пантыфік.
Папа перакананы, што чалавек, які давярае толькі ўласным сілам, не разумее таго, што духоўнае.
“Існуе два духа, два спосабы мыслення, адчування, дзеяння: адзін вядзе мяне да Духа Божага, а другі – да духа свету. І гэта адбываецца ў нашым жыцці: мы ўсе маем гэтыя два “духа”. Дух Божы вядзе нас да добрых учынкаў, дабрачыннасці, братэрства, ушанавання Бога, пазнання Езуса, да чынення шматлікіх спраў міласэрнасці, да малітвы. Іншы – дух гэтага свету, – які вядзе нас да славалюбства, пыхі, самадастатковасці, пляткарства – гэта зусім іншы шлях”, - заўважыў Святы Айцец
- дадаў Пантыфік.
Папа зазначыў, што ў хрысціянскім жыцці “трэба весці барацьбу, каб вызваляць месца для Духа Божага” і “выганяць прэч дух свету”. Для гэтага фундаментальна важным з’яўляецца штодзённы рахунак сумлення, які дапамагае “ідэнтыфікаваць спакусы”, высветліць, як дзейнічаюць гэтыя дзве сілы, што знаходзяцца ў супрацьстаянні.
“І гэта вельмі проста: у нас ёсць гэты вялікі дар, якім з’яўляецца Дух Божы, але мы слабыя, мы грэшнікі і нас спакушае дух свету. У гэтай духоўнай барацьбе, на гэтай духоўнай вайне, трэбы станавіцца пераможцамі, як Езус”, - сказаў Пантыфік.
Святы Айцец падкрэсліў, што кожны вечар хрысціян павінен пераасэнсоўваць мінулы дзень, каб убачыць: ў ім пераважала “слабавалюбства” і “пыха” ці ён здолеў наследаваць Божага Сына.
“Пазнаваць, што адбываецца ў сэрцы. Калі не будзем рабіць гэтага, калі не будзем ведаць, што адбываецца ў нашых сэрца – гэта не я кажу, але кажа Біблія – будзем як “неразумныя жывёлы”, якія кіруюцца інстынктам. Але мы не жывёлы, мы Божыя дзеці, ахрышчаныя дарам Святога Духа. Таму важна разумець, што здарылася сёння ў маім сэрцы. Няхай Пан навучыць нас заўсёды, кожнага дня, рабіць рахунак сумлення”, - заклікаў Папа на заканчэнне ранішняй гаміліі.