Пошук

Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак: Езус вучыць быць“надакучлівымі” ў малітве

Трэба быць адважнымі, калі просім аб нечым Пана, падкрэсліў Святы Айцец падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 11 кастрычніка 2018 г. цэлебраваў у капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі.

У гаміліі Пантыфік спаслаўся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Лукі (Лк 11, 5-13), у якім Езус распавядае прыпавесць пра чалавека, які апоўначы прыйшоў да свайго сябра і папрасіў пазычыць яму хлеба. Сябар адказаў, што зараз неадпаведны час, але потым устаў і даў тое, аб чым яго прасілі.

Паводле Святога Айца, на прыкладзе гэтага чалавека Езус дэманструе, якой павінна быць малітва хрысціяніна. Той, хто просіць – гэта мы, а сябар – Бог, “багаты хлебам, у якім мы маем патрэбу”.

“[Тут Езус нібыта кажа: у малітве будзьце надакучлівымі. Не стамляйцеся”. Чаго не стамляцца? Прасіць! “Прасіце, і будзе дадзена вам]”

, - заўважыў Папа.

Францішак падкрэсліў, што малітва – гэта не “чарадзейная палачка”. Не дастаткова двойчы памаліцца “Ойча наш” і пайсці па сваіх справах. “Малітва – гэта праца, якая патрабуе волі, пастаянства, рашучасці, адсутнасці сарамлівасці. Чаму? Таму што я стукаю ў дзверы майго сябра. Бог – гэта сябар, а з сябрам я магу так паступаць. Малітва павінна быць пастаяннай, надакучлівай”, - дадаў Папа.

Святы Айцец распавёў гісторыю аднаго аргентынца, які меў цяжка хворую дачку і, пачуўшы неспрыяльныя прагнозы ўрачоў, пешкі адправіўся ў санктуарый Маці Бохай Луханскай, за 70 км ад свайго гораду, каб маліцца ў інтэнцыі дзяўчыны. Калі ён прыйшоў да храма, той быў зачынены, бо было вельмі позна. І тады мужчына ўсю ноч маліўся перад яго дзвярыма. Раніцай яму патэлефанавала жонка і сказала, што дачка прачнулася цалкам здаровая. “Гэты мужчына ведаў, як трэба маліцца”, - падагульніў Францішак.

Іншы прыклад, які прывёў Папа – гэта маленькія дзеці, якія бываюць вельмі настойлівымі, просячы аб нечым бацькоў. Паводле Пантыфіка, Езус не абураецца такой настойлівасці, з умовай, што чалавек маліцца ад усяго сэрца, “змагаючыся” з Панам у малітве.

Рэпартаж з капліцы рэзідэнцыі Папы
Навіна ў фармаце аўдыё
11 кастрычніка 2018, 13:29
Увесь кантэнт >