Пошук

Падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты Падчас св. Імшы ў капліцы Дому св. Марты  (Vatican Media)

Святы Айцец: Езус запрашае, а мы шукаем адгаворак

Езус запрашае нас да святкавання разам з Ім, але часта мы шукаем адгаворак, каб Яму адмовіць; варта памятаць, што Езус добры, але і справядлівы, – такія думкі прагучалі 6 лістапада 2018 г. у гаміліі Папы.

Падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане Папа спаслаўся на фрагмент Евангелля св. Лукі (Лк 14,15-24), у якім гучыць прыпавесць пра запрошаных на свята.

Святы Айцец нагадаў, што тут гаворка ідзе пра падвойную адмову: спачатку пошук ветлівых адгаворак запрошанымі, каб не ісці на свята, а затым адмова Езуса ад гэтых асоб. Езус дае шанс... потым другі, трэці, чацвёрты, пяты... а потым адхіляе, пракаментаваў Папа.

“[Як жа часта мы чуем заклік Езуса ісці за Ім, каб зрабіць учынак міласэрнасці, памаліцца, сустрэцца з Ім, а мы кажам: “Прабач, Пане, я заняты, у мяне няма часу. Заўтра, сёння не магу...]”

, заўважыў Францішак. Ён перасцярог ад наіўнай думкі, што Езус настолькі добры, што ў рэшце рэшт усё даруе – Ён не толькі міласэрны, але і справядлівы.

Пантыфік падкрэсліў, што праз сваю смерць Хрыстус расплаціўся за гэтае свята. Пра гэта нагадаў св. Павел у пасланні да Філіпянаў (Флп 2, 5-1), кажучы пра Збаўцу, Які “выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі... прынізіў сябе, будучы паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай”.

“Няхай Пан дасць нам ласку, зразумець таямніцу цвёрдасці сэрца, упартасці, адмовы і падорыць ласку плачу”, - пажадаў Папа ў канцы сваёй гаміліі.

Рэпартаж з капліцы Дому св. Марты
Навіна ў фармаце аўдыё
06 лістапада 2018, 12:20
Увесь кантэнт >