Пошук

Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Папа: падрыхтавацца і адзначыць Божае Нараджэнне з верай

Падрыхтавацца да святкавання Божага Нараджэння з сапраўднай верай, заклікаў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 10 снежня 2018 г. цэлебраваў у капліцы Дому св. Марты.

У гаміліі Папа пракаментаваў літургічнае чытанне з Евангелля св. Лукі, якое распавядае пра аздараўленне спаралізаванага, якога людзі спусцілі да Езуса на насілках, разабраўшы дах дома.

Вера дае мужнасць і кранае сэрца Езуса, заўважыў Папа. Менавіта яе мелі людзі, якія прынеслі да Хрыста спаралізаванага; сотнік, які прасіў аб аздараўленні свайго слугі; сірафінікіянка, якая прасіла за сваю дачку, апанаваную нячыстым духам; а таксама хворая на крывацёк жанчына, якая дакранулася да вопраткі Езуса.

“Сёння, у другі тыдзень Адвэнту, мы папрасілі аб гэтай ласцы: падрыхтавацца і адзначыць Божае Нараджэнне з верай. Гэта праўда, і мы ўсе ведаем, што Божае Нараджэнне вельмі часта святкуецца без моцнай веры, таксама яно святкуецца ў духу гэтага свету або па-язычніцку. Але Пан просіць нас рабіць гэта з верай”, - зазначыў Пантыфік.

“Веру, Пане. Дапамажы ўмацаваць маю веру. Барані маю веру ад духа гэтага свету, ад забабонаў, ад таго, што не адпавядае веры. Барані ад звядзення веры да тэорыі, як тэалагізаванай, так і маралізаванай...”, - звярнуўся з малітвай Папа падчас сваёй гаміліі.

Рэпартаж з капліцы папскай рэзідэнцыі
Навіна ў фармаце аўдыё
10 снежня 2018, 11:22
Увесь кантэнт >