Пантыфік: вера перамагае ашуканскі дух гэтага свету
Папа адзначыў, што хрысціянін павінен ісці супраць ашуканскага духа гэтага свету. Ён спаслаўся на чацвёрты раздзел Першага паслання св. Яна і заўважыў, што апостал ясна паказвае на “канкрэтнасць веры”, кажучы: “той, хто не любіць брата свайго, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць”.
, - заўважыў Святы Айцец.
Пантыфік назваў тры сігналы, якія сведчаць пра тое, што чалавек не любіць братоў. Першы – гэта адсутнасць малітвы за канкрэтных людзей, у тым ліку ворагаў. Другім з’яўляецца рэакцыя на пачуццё зайздрасці: калі ў такія моманты чалавек жадае іншаму няшчасця. І, нарэшце, наяўнасць дрэнных слоў і пляткарства ў бок іншых. Калі гэтыя рэчы прысутнічаюць, можна, на думку Папы, пачынаць непакоіцца адносна наяўнасці любові да бліжняга.
Францішак адзначыў, што вера перамагае дух гэтага свету. “Варта верыць, што Бог прысутнічае ў маім браце, маёй сястры. (...) Толькі вера дасць нам сілы не пляткарыць, маліцца за ўсіх, нават за нашых ворагаў, не дазваляць расці рэўнасці і зайздрасці”, - сказаў Святы Айцец у канцы сваёй гаміліі.