Пошук

Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Папа падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты  (ANSA)

Пантыфік: што рабіць, каб выстаяць у веры?

Аб здольнасці не губляць веру ў моманты дэпрэсіі і цяжкасцей, казаў Францішак 1 лютага 2019 г. у гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты ў Ватыкане.

У аснову яго рэфлексіі ляглі ўрыўкі Евангелля паводле Марка (4, 26-34) і Паслання да Гaбрэяў (10, 32-39), якія кажуць пра веру хрысціян у абліччы вялікіх пакут.

Папа нагадаў, што ў Пасланні гучыць просьба, каб хрысціяне “вытрымалі цяжкія пакуты змагання”. Ён суаднёс гэта з хвілінамі прыгнечанасці ў жыцці кожнага чалавека, калі з’яўляецца свайго роду “абыякавасць у душы”, дэпрэсія. Святы Айцец нагадаў, што хрысціянскае жыццё – гэта не карнавал, не пастаяннае свята – ёсць выдатныя моманты, але і цяжкія часы. “Не пакідайце адвагі вашай. (...) Каб, выконваючы волю Божую, вы атрымалі абяцанае”, - працытаваў ён урывак літургічнага чытання.

Пантыфік паказаў на два элементы, якія, паводле яго, з’яўляюцца свайго роду “рэцэптам” для лячэння дэпрэсіі: памяць і надзею. Аўтар Паслання да Габрэяў рэкамендуе ўзгадаць радасныя моманты, “шчаслівыя дні сустрэчы з Панам”, “час любові”. Ён дадаў, што жыццё складаецца з момантаў прыгожых і не вельмі, але важна не замыкацца ў сабе, калі прыходзяць цяжкасці.

Рэпартаж з св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты

Гаворачы пра важнасць надзеі, Францішак узгадаў сваю паездку ў Літву ў верасні 2018 г., падчас якой яго ўразіла мужнасць многіх мясцовых хрысціян, шматлікіх мучанікаў, якія “выстаялі ў веры”. І сёння многія цярпяць за веру, але калі ўспамінаюць сваю першую сустрэчу з Езусам, прыходзіць надзея, якая дапамагае ім ісці наперад, заўважаў ён.

Таксама, калі “д’ябал атакуе нас спакусамі, бедамі, заўсёды трэба глядзець на Пана, заставацца ля Крыжа, успамінаючы выдатныя першыя моманты любові, сустрэчы з Панам, і надзеі, што нас чакае”, - даў параду на заканчэнне сваёй гаміліі Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 лютага 2019, 15:52
Увесь кантэнт >