Пошук

Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак: Дух Святы дапамагае нарадзіцца нанова

Дух Святы дапамагае нарадзіцца нанова. Трэба стварыць для Яго месца ў нашым жыцці, падкрэсліў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 30 красавіка 2019 г. цэлебраваў у капліцы Дома св. Марты.

У гаміліі Францішак спаслаўся на словы з евангельскага чытання, у якім Езус кажа пра патрэбу “нарадзіцца нанова” (Ян 3,7-15). Пантыфік запрасіў вернікаў паглядзець на гэты заклік у святле пасхальнага паслання, нагадваючы, што ў дзень уваскрасення Езус аб’явіўся вучням і сказаў: “Прыміце Духа Святога”.

“Вось сіла! Мы нічога не можам без Духа”, - патлумачыў Пантыфік. Ён нагадаў, што весці хрысціянскае жыццё, не азначае проста выконваць добрыя ўчынкі. Яно ўзнікае дзякуючы дзейнасці Духа Святога і таму трэба стварыць для Яго месца.

“[Гэта Дух дапамагае нам нарадзіцца нанова з нашай абмежаванасці, з нашай амярцвеласці, бо мы маем шмат, шмат некрозаў у нашым жыцці, у душы. Пасланне ўваскрасення – гэта пасланне Езуса, скіраванае да Нікадэма: трэба нарадзіцца нанова]”

, - пракаментаваў Папа.

Паводле Францішка, людзі, якія называюць сябе хрысціянамі, але не пакідаюць у сваім жыцці месца для Духа Святога і не дазваляюць Яму весці сябе, насамрэч жывуць па-язычніцку. “Дух Святы з’яўляецца галоўнай дзеючай асобай хрысціянскага жыцця. Гэта Дух, Дух Святы, Які Ёсць з намі, суправаджае нас, перамяняе нас, перамагае з намі”, - дадаў Пантыфік.

“Папросім Пана, каб дапамог нам усвядоміць, што не будзем хрысціянамі, калі не пойдзем разам з Духам Святым, не будзем дзейнічаць з Духам Святым, калі не дазволім Яму быць галоўнай дзеючай асобай у сваім жыцці”, - завяршыў Папа сваю гамілію.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 красавіка 2019, 13:16
Увесь кантэнт >