Пошук

Францішак абвяшчае гамілію падчас св. Імшы Францішак абвяшчае гамілію падчас св. Імшы  (Vatican Media)

Папа падчас ранішняй св. Імшы пра духоўную маладосць хрысціян

Трэба заставацца ў пастаянным дыялогу з Святым Духам, гэта дапаможа ў захаванні духоўнай маладосці, - заўважыў Францішак 28 мая 2019 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Дому св. Марты.

Спаслаўшыся на сённяшнія літургічныя чытанні (Дз 16, 22-34; Ян 16,5-11), Папа падкрэсліў што вучням было сумна чуць “развітальную прамову” Настаўніка. Але апатыя і сум ніколі не былі хрысціянскім стаўленнем. Развеяць гэтыя пачуцці дапамагае Святы Дух, спасылаючы свой дар радасці.

Францішак нагадаў, што Павел і Сіла, знаходзячыся ў турме, маліліся, спяваючы гімны Богу. Ён падкрэсліў, што Святы Дух суправаджае нас у жыцці і спрыяе захаванню духоўнай маладосці.

“[Хрысціянін – заўсёды малады. І калі яго сэрца пачынае старэць, пачынае слабець яго хрысціянскае пакліканне. Або ты малады сэрцам і душой, або ты не цалкам хрысціянін]”

, - лічыць Пантыфік.

Святы Айцец падкрэсліў важнасць штодзённага дыялогу з Святым Духам, адзначыў, што нягледзячы на тое, што мы грэшнікі, Ён дапамагае нам раскаяцца і глядзець у будучыню.

“Размаўляй з Святым Духам, Які дасць табе падтрымку і верне маладосць. Бо грэх старыць усё, старыць душу. Мы ніколі не можам прыняць гэты язычніцкі смутак. У жыцці бываюць цяжкія моманты, але мы адчуваем, што Святы Дух дапамагае нам рухацца наперад (...) і пераадольваць цяжкасці. Нават прыняць мучаніцтва. (...) Хрысціянін ніколі не сыходзіць на пенсію. Хрысціянін жыве, бо ён малады, – калі ён з’яўляецца сапраўдным хрысціянінам”, - завяршыў сваю гамілію Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 мая 2019, 12:08
Увесь кантэнт >