Пошук

Св. Імша ў капліцы Дома св. Марты Св. Імша ў капліцы Дома св. Марты  (Vatican Media)

Пантыфік: моладзь і старыя – гарантыя існавання краіны і Касцёла

Падчас ранішняй св. Імшы, якая прайшла 30 верасня 2019 г., Папа звярнуў увагу на неабходнасць асаблівай апекі над моладдзю і пажылымі. Ён спаслаўся на 8-ы раздзел Кнігі прарока Захарыі.

Францішак адзначыў, што ў словах Бога: “Я руплюся аб Сіёне з вялікай зайздрасцю”, можна заўважыць “знак жыцця, знак павагі да жыцця, любові да жыцця, знак развіцця жыцця”. Ён нагадаў, што калі народ клапоціцца пра маладых і пажылых людзей, ставіцца да іх як да свайго скарбу – гэта знак прысутнасці Бога і абяцанне будучыні.

Святы Айцец нагадаў пра феномен “дэмаграфічнай зімы”: у некаторых краінах пенсіянераў стала больш за працоўных. “Колькі краін пачынаюць адчуваць гэтую дэмаграфічную зіму сёння. І калі мы грэбуем пажылымі людзьмі, мы губляем традыцыю, якая з’яўляецца не музеем антыкварыяту, а гарантыяй будучыні. Менавіта каранёвы сок дае магчымасць дрэву расці, квітнець і пладаносіць”. - заўважыў Папа. Ён папярэдзіў: “Канец бяздзетнага грамадства заўсёды сумны”.

Францішак адзначыў, што сутнасць Божага паслання заключаецца ў “культуры надзеі”, звязанай з маладымі і пажылымі людзьмі, якія з’яўляюцца гарантыяй існавання краіны, Бацькаўшчыны і Касцёла.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 верасня 2019, 12:59
Увесь кантэнт >