Пошук

Францішак падчас св. Імшы з капліцы Дома св. Марты Францішак падчас св. Імшы з капліцы Дома св. Марты  (Vatican Media)

Францішак моліцца за сясцёр, якія клапоцяцца пра хворых

Папа маліўся за законніц, якія дапамагаюць хворым і бедным, узгадваючы, у прыватнасці, Дачок міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля, якія ўжо 98 гадоў кіруюць у Ватыкане дыспансэрам для малазабяспечаных сем’яў.

Падчас ранішняй Эўхарыстыі, якая 25 сакавіка 2020 г. прайшла ў капліцы Дома св. Марты і трансліравалася ватыканскімі сродкамі масавай інфармацыі, Францішак сказаў: “Хацеў бы ахвяраваць св. Імшу за іх, за манаскую кангрэгацыю, якая пастаянна працуе з хворымі, самымі беднымі, як гэта робіцца тут ужо 98 гадоў; за ўсіх сясцёр, якія даглядаюць хворых, рызыкуючы і ахвяруючы сваім жыццём”.

У сваёй гаміліі Папа заклікаў вернікаў перачытаць урывак Евангелля св. Лукі з літургіі Звеставання Пана (Лк 1, 26-38). “Слухаючы Луку, мы слухаем Божую Маці, якая распавядае гэтую таямніцу. Мы стаім перад таямніцай”, - адзначыў ён.

Напрыканцы Эўхарыстыі, пасля некалькіх хвілін адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, Францішак удзяліў Эўхарыстычнае благаслаўленне і заклікаў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў літургіі праз сродкі масавай інфармацыі, да прыняцця духоўнай св. Камуніі.

Запіс трансляцыі св. Імшы з Папам (25.03.2020)
Навіна ў фармаце аўдыё
25 сакавіка 2020, 12:39
Увесь кантэнт >