Пантыфік: прысвойванне Божага дару – вялікі грэх
Св. Імшу ў прамым эфіры трансліравалі ватыканскія СМІ. На пачатку літургіі Францішак выказаў салідарнасць з усімі, хто пакутуе па прычыне пандэміі каронавіруса, і заахвоціў вернікаў маліцца за душпастыраў, каб у гэты крытычны момант Дух Святы адарыў іх умеласцю і разважлівасцю “для прыняцця мер, якія б не пакінулі ў адзіноце святы і верны народ Божы. Каб народ Божы адчуваў душпастырскае суправаджэнне і суцяшэнне Божым Словам, сакрамэнтамі і малітвай”.
Каментуючы ў гаміліі прыпавесць пра ліхіх вінаградараў (Мц 21, 33-43. 45-46), Папа заўважыў, што яна сімвалічна апавядае пра забойства Божага Сына ад рук выбранага народа і адначасова пра нявернасць запавету з боку тых, хто завалодвае Божым дарам, які ёсць багаццем, адкрытасцю і благаслаўленнем, і занявольвае яго ў дактрыне.
, - падкрэсліў Пантыфік.
На яго думку, стаўленне да Божага дару як да ўласнасці вядзе да яго маралізатарскай ідэалагізацыі, поўнай прадпісанняў, калі ў любой справе апускаюцца да казуістыкі.
Прысвойванне Божага дару – гэта, падкрэсліў Папа, “вялікі грэх”. Тут бачыцца пачатак скажэння клерыкалізмам, “які заўсёды адмаўляе дармовае абранне Богам, дармовы саюз Бога, дармовае абяцанне Бога”. Прапаведнікі клерыкалізму “забываюцца пра дармовасць аб’яўлення, што Бог аб’явіўся як дар, стаўся дарам, і мы павінны даваць Яго, паказваць Яго іншым як дар, а не як сваю ўласнасць”.
Францішак заклікаў прасіць Пана, каб адарыў ласкай “прымаць дар як дар і перадаваць дар як дар, а не як уласнасць, не ў духу сектанцтва, не закасцянела, не ў духу клерыкалізму”.