Святы Айцец: кожны з нас носіць у сабе малога Юду
Францішак нагадаў пра існаванне гандлю людзьмі ў наш час. “Ёсць Юды, якія прадаюць сваіх братоў і сясцёр, эксплуатуюць іх на працы, не плацяць сумленную зарплату, не прызнаючы сваіх абавязкаў... Больш за тое, яны часта прадаюць самае дарагое. Я думаю пра сітуацыі, калі чалавек, дзеля сваёй зручнасці, можа прыбраць бацькоў, аддаць іх у дом састарэлых і потым не наведваць іх. Існуе вядомая прымаўка, якая кажа пра такіх людзей: “Ён мог бы прадаць уласную маці”, - нагадаў Святы Айцец.
Папа працытаваў вядомыя словы Езуса: “Не можаце служыць Богу і мамоне” (Лк 16, 13), і адзначыў, што служэнне Богу дае вольнасць, а грашам – рабства.
, - падкрэсліў Францішак.
Затым Святы Айцец задумаўся пра прычыну здрады Юды, падкрэсліўшы яго сквапнасць і слабасць характару. Езус паклікаў Іскарыёта ў групу апосталаў, але ён быў прывязаны да грошай: той, хто любіць грошы, занадта шмат падманвае.
“Давайце падумаем пра шматлікіх інстытуцыяналізаваных Юдаў у гэтым свеце, якія эксплуатуюць людзей. Давайце таксама падумаем пра маленькага Юду, якога кожны з нас носіць у сабе ў час выбару: паміж вернасцю і здзелкай. Кожны з нас здольны на здраду, продаж і рашэнне на ўласную карысць. Кожнага з нас можа захапіць любоў да грошай, рэчаў і будучага дабрабыту. Я задаю кожнаму з нас пытанне: “Ты, Юда, малы Юда ўва мне: дзе ты?”, - завяршыў гамілію Папа.