Пантыфік: малітва без адвагі – гэта непашана Бога
Папа спаслаўся на ўрывак Евангелля св. Яна (14, 1-12), у якім Езус кажа сваім вучням: “Хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца Майго”.
Такім чынам, адзначыў ён, можна сказаць, што гэты ўрывак з’яўляецца дэкларацыяй блізкасці да Бога. Айцец заўсёды прысутнічаў у жыцці Езуса. І гэта Ён пацвердзіў у “Ойча наш”, адчыніўшы нам браму ўсемагутнасці малітвы да Айца.
Пантыфік нагадаў, што малітва патрабуе даверу і мужнасці з нашага боку, як гэта паказалі айцы ў веры: Абрагам, калі “таргаваўся” з Богам, каб выратаваць грэшнікаў, і Майсей, які нават меў адвагу сказаць “не” Богу.
, - сказаў Францішак.
Затым Святы Айцец спаслаўся на фрагмент Дзеяў Апосталаў (6, 1-7), у якім Дванаццаць, ва ўмовах развіцця хрысціянскай супольнасці, каб не грэбаваць малітвай і служэннем Слова, абрала сем чалавек, для дапамогі пры сталах. Матывам стала нараканне эліністаў на габрэяў, “што яны забываюць пра іхніх удоваў у штодзённым служэнні”. Папа адзначыў, што нараканне – гэта звычка, якая, на жаль, засталася ў Касцёле.
Гэта гісторыя яшчэ больш акцэнтавала служэнне іерархаў. “Задача біскупа: маліцца і абвяшчаць Божае слова. З той сілай, пра якую мы чулі ў Евангеллі: біскуп першы звяртаецца да Айца з даверам, які Езус яму аддаў, з мужнасцю, з парэсіяй, змагаючыся за свой народ. Першая задача біскупа – гэта малітва”, - падкрэсліў Францішак.
“Касцёл ідзе наперад з малітвай, з мужнасцю малітвы, бо ведае, што без гэтага звароту да Айца не выжыве”, - сказаў Святы Айцец, падсумоўваючы сваю гамілію.