Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 

Францішак распачаў цыкл катэхез пра канфірмацыю

“Хрысціянскае сведчанне заключаецца ў выкананні выключна таго і ўсяго таго, да чаго нас кліча Дух Хрыста, даючы нам сілу, каб рэалізаваць гэта”, - падкрэсліў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 23 мая 2018 г. прайшла ў Ватыкане.

Францішак пачаў новы цыкл катэхез, які будзе прысвечаны сакрамэнту бежмавання. У першую чаргу ён заўважыў, што Езус даверыў сваім вучням вялікую місію, кажучы: “Вы – соль зямлі, вы – святло свету” (пар. Мц 5,13-16).

“[Гэта вобразы, якія прымушаюць задумацца аб нашых паводзінах, бо як недахоп, так і лішак солі, робіць ежу нясмачнай, і як недахоп, так і лішак святла перашкаджае бачыць. Той, хто па-сапраўднаму можа зрабіць нас соллю, якая надае смак і захоўвае ад сапсаванасці, а таксама святлом, якое асвятляе свет, гэта толькі Святы Дух! Ён з’яўляецца дарам, які мы адрымліваем у сакрамэнце канфірмацыі]”

- сказаў Пантыфік.

Спасылаючыся на Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, Францішак заўважыў, што сакрамэнт называецца “канфірмацыяй”, таму што пацвярджае і ўмацоўвае ласку хросту; а таксама “хрызмаваннем”, таму што атрымліваем Святога Духа праз намашчэннем хрызмам – алеем, змяшаным з духмяным бальзамам, назва якога спасылаецца на Хрыста, Намашчанага Святым Духам.

“[Нарадзіцца нанова да Божага жыцця ў хросце – гэта першы крок. Затым трэба паводзіць сябе як Божыя дзеці, гэта значыць станавіцца падобнымі да Хрыста, Які дзейнічае ў Святым Касцёле, праз уключэнне ў Яго місію ў свеце. Гэта забяспечвае намашчэнне Святым Духам]”

- адзначыў Пантыфік. Ён падкрэсліў, што, як жыццё Езуса было натхнёным Святым Духам, так і жыццё Касцёла і кожнага верніка знаходзіцца пад Яго кіраўніцтвам.

"Пяцідзесятніца, – якую мы святкавалі ў мінулую нядзелю – з’яўляецца для Касцёла тым, чым для Хрыста было намашчэнне Духам, атрыманае ў Ярдане. Інакш кажучы, Пяцідзесятніца – гэта місійны імпульс, каб патраціць жыццё на асвячэнне людзей, на хвалу Бога. Калі ў кожным сакрамэнце дзейнічае Дух, то асаблівым чынам у канфірмацыі “вернікі атрымліваюць як дар Святога Духа”. У момант намашчэння біскуп кажа: “Прымі знак Дару Духа Святога”. Святы Дух – гэта вялікі дар Бога. Мы ўсе маем Яго ў сабе. Мы маем Духа ў нашым сэрцы, у нашай душы. Дух вядзе нас па жыцці, каб сталі сапраўднай соллю і сапраўдным святлом для людзей", - падкрэсліў Папа.

Паводле Францішка, калі падчас хросту Святы Дух пагружае нас у Хрыста, то падчас канфірмацыі – Хрыстус напаўняе нас Святым Дух, кансэкруючы нас на сваіх сведак, удзельнікаў той самай крыніцы жыцця і місіі, згодна з задумай Нябеснага Айца.

“[Сведчанне, складзенае бежмаванымі асобамі, выяўляе прыняцце Святога Духа і паслухмянасць Яго творчаму натхненню. Як можна ўбачыць, што мы атрымалі Дар Духа? Калі спаўняем справы Духа, калі прамаўляем словы, якім навучыў нас Святы Дух. Хрысціянскае сведчанне заключаецца ў выкананні выключна таго і ўсяго таго, да чаго нас кліча Дух Хрыста, даючы нам сілу, каб рэалізаваць гэта]”

- сказаў Святы Айцец.

На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, Папа заклікаў на працягу мая асаблівым чынам цаніць патэнцыял ружанцовай малітвы. “Папросім аб заступніцтве Марыі, каб Пан адарыў мірам і міласэрнасцю Касцёл і ўвесь свет”, - заклікаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё

Photogallery

Агульная аўдыенцыя 23 мая 2018 г.
23 мая 2018, 13:11