Францішак сустрэўся з паслядоўнікамі дхармічных рэлігій
Папа прыняў 16 мая 2018 г. у Ватыкане ўдзельнікаў канферэнцыі “Дхарма і Логас – дыялог і супрацоўніцтва ў складаную эпоху”. Ён выказаў падзяку за намаганні па развіцці дыялогу і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі, індуістамі, будыстамі, сікхамі і джайністамі.
- сказаў Святы Айцец.
Ён падкрэсліў, што "трэба дзякаваць Богу за тое, што рэлігійныя лідэры актыўна падтрымліваюць культуру сустрэчы, даючы ўзор дыялогу і эфектыўнага супрацоўніцтва ў служэнні жыцця, чалавечай годнасці і клопату пра стварэнне”. Францішак падзякаваў сваім гасцям за іх прыхільнасць працы на карысць сучаснага свету.
Удзельнікі ватыканскай канферэнцыі падпісалі сумесны мемарандум, у якім прызналі, што імкненне да міру на планеце з’яўляецца агульным для рэлігій, і што перад светам стаяць сёння вельмі сур’ёзныя праблемы, а духоўныя скарбы рэлігійных традыцый і агульная чалавечая салідарнасць павінны дапамагчы ў іх пераадоленні. У дакуменце падкрэсліваецца таксама важнасць і неабходнасць дыялогу і ўзаемнага супрацоўніцтва, у духу і праўдзе, для эфектыўнага вырашэння праблем нашага часу. У ім гучыць заклік да рэлігійных лідэраў, навукоўцаў і паслядоўнікаў рэлігій будаваць масты і аб’ядноўвацца з людзьмі добрай волі для пабудовы міру ва ўсім свеце.
Да дхармічных рэлігій адносяцца індуізм, будызм, джайнізм і сікхізм. Усе яны выводзяцца з брахманізму і маюць свае карані на індыйскім субкантыненце. Агульнай для іх з’яўляецца, напрыклад, вера ў рэінкарнацыю і карму.