Пошук

Францішак сярод навучэнцаў рымскай школы "Elisa Scala" Францішак сярод навучэнцаў рымскай школы "Elisa Scala" 

Пантыфік наведаў сярэднюю школу на ўскраіне Рыма

25 мая 2018 г. у другой палове дня Францішак здзейсніў нечаканы візіт у дзяржаўную школу “Elisa Scala” на паўднёва-ўсходняй ускраіне Рыма.

Так Пантыфік працягнуў традыцыю “Пятніц міласэрнасці”, якая прадугледжвае наведванне самых малых, слабых і адкінутых супольнасцей і асоб.

З’яўленне Святога Айца ў суправаджэнні старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі, арцыбіскупа Рына Фізікелы на парозе школы спарадзіла атмасферу ўсеагульнага здзіўлення і бязмежнай радасці. Каля 200 яе навучэнцаў у гэты дзень прымалі ўдзел у творчым выступленні, да якога рыхтаваліся амаль пяць месяцаў і якое, дзякуючы незапланаванай прысутнасці Папы, стала для дзяцей сапраўды незабыўным момантам.

Папа наведаў школу на перыферыі Рыму

Францішак сустрэўся і паразмаўляў з дырэктарам школы Клаўдыяй Джэнцілі, якая пазней прызналася, што Святы Айцец у чарговы раз нагадаў пра важнасць – асабліва на гарадскіх перыферыях – адукацыйных устаноў, якія, па яго словах, павінны быць “месцамі сустрэчы, росту і адукацыі”.

“[У такім ізаляваным, такім аддаленым жылым раёне, сапраўды на перыферыі свету, мы ўвасабляем адзіны арыенцір для гэтых дзяцей]”

- пацвердзіла спадарыня Джэнцілі.

У ходзе візіту Пантыфік сустрэўся таксама з ініцыятарамі заснавання ў школе бібліятэкі, кнігі для якой ахвяруюць жадаючыя з усёй Еўропы. Ідэя належыць сямейнай пары, чыя дачка Эліза, якая мела вялікую прагу да кніг, памерла ў 11-гадовым узросце ад лейкеміі. Сваё ахвяраванне для бібліятэкі зрабіў і Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё

Photogallery

Францішак з візітам у рымскай школе
26 мая 2018, 12:12