Папа прывітаў удзельнікаў Агульнапольскай сустрэчы моладзі
Францішак прывітаў удзельнікаў ХХІІ Агульнапольскай сустрэчы моладзі, якая 2 чэрвеня 2018 г. пройдзе на Ледніцкім полі. Адмысловы зварот ён скіраваў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
Папа прызнаўся, што яго вельмі радуе гэтая ініцыятыва і запэўніў юнакоў і дзяўчат у тым, што Хрыстус лічыць іх каштоўным скарбам для свету. Ён заклікаў заўсёды скіроўваць позірк на Езуса, дзе б не знаходзіліся і што б не рабілі.
- заахвоціў Пантыфік.
Спасылаючыся на 100-годдзе аднаўлення незалежнасці Польшчы, Папа папрасіў моладзь ад яго імя пацалаваць польскую зямлю, як гэта звычайна рабіў св. Ян Павел ІІ.
Агульнапольская сустрэча моладзі праводзіцца штогадова на тэрыторыі так званага Ледніцкага поля. Менавіта тут у 966 г. адбыўся Хрост Польшчы.
30 мая 2018, 11:57