Святы Айцец прывітаў дэлегацыю тайскіх будысцкіх манахаў
Францішак сустрэўся з тайскімі будысцкімі манахамі, якія на гэтым тыдні прабываюць з візітам у Ватыкане па запрашэнні Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.
Пантыфік падзякаваў за каштоўны дар святой для будызму кнігі, перакладзенай на сучасную мову манахамі з храма Ват Пхо ў Бангкоку. “Гэта адчувальны знак вашай шчодрасці і сяброўства, якімі ўзаемна дзелімся ўжо шмат гадоў, дарогі, якая складаецца з невялікіх крокаў”, - сказаў Папа.
- сказаў Францішак, прымаючы 16 мая 2018 г. дэлегацыю будысцкіх манахаў з Тайланда.
Францішак нагадаў, у той жа час, ватыканскую сустрэчу паміж Паўлам VI і Самдэем Пхра Ванаратана, чый партрэт можна ўбачыць на ўваходзе ў штаб-кватэру Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Дэлегацыя тайскіх будысцкіх манахаў наведала гэту дыкастэрыю ў мінулыя дні.
16 мая 2018, 13:10