Папа ў Сусветнай Радзе Цэркваў: місійнасць умацуе еднасць
Спасылаючыся на 70-годдзе гэтай арганізацыі, Папа заўважыў, што лічба семдзесят у Бібліі азначае споўнены час, знак Божага благаслаўлення. У той жа час, яна нагадвае пра запаведзь Езуса прабачаць аж “семдзесят сем разоў”, якая кажа пра міласэрную любоў, прабачэнне без межаў.
“Гэта любоў, якая пасля стагоддзяў канфліктаў дазваляе нам сёння быць разам, як братам і сёстрам, якія прабачылі адно аднаго і ўдзячныя Богу, нашаму Айцу”, - сказаў Папа.
Ён нагадаў пра людзей, якія першымі пачалі пракладаць экуменічны шлях, зрабіўшы выбар на карысць прабачэння і прысвячаючы сябе выкананню волі Пана, “каб усе былі адно”.
- дадаў ён.
Святы Айцец заўважыў, што лічба семдзесят нагадвае таксама пра колькасць вучняў, якіх Хрыстус паслаў абвяшчаць Евангелле ў розных частках свету. Яна адпавядала колькасці вядомых тады народаў, пералічаных на пачатку Бібліі, дадаў Папа і падкрэсліў, што таксама сёння евангельская місія адрасавана ўсім народам і кожны вучань павінен стаць апосталам, місіянерам.
“Сусветная Рада Цэркваў з’явілася менавіта як прылада гэтага экуменічнага руху, выкліканага моцным заклікам да місіі: як могуць хрысціяне евангелізаваць, калі падзелены паміж сабой? Гэта тэрміновае пытанне яшчэ вызначае напрамак нашага шляху і тлумачыць малітву Пана аб еднасці, “каб паверыў свет”, - сцвердзіў Пантыфік.
Папа выказаў занепакоенасць у сувязі з тым, што экуменізм і місійная дзейнасць не так спалучаны паміж сабой, як было спачатку. Гаворачы аб неад’емнасці ўдзелу ў евангелізацыі для ўсіх хрысціян, ён заклікаў памятаць, што ў сённяшнім кантэксце Касцёл Хрыста павінен пашырацца праз прывабнасць.
“Але ў чым заключаецца гэтая сіла прывабнасці? Вядома, не ў нашых ідэях, стратэгіях і праграмах”, але ў пазнанні “хвалы Божай у абліччы Хрыста, якое было нам падаравана Духам, што ажыўляе”, сцвердзіў Пантыфік.
“Мы не будзем вернымі місіі, якая нам была даверана, калі звядзем гэты скарб да выключна іманентнага гуманізму, што адпавядае актуальнай модзе. Мы будзем кепскімі яго абаронцамі, калі жадаем толькі захаваць яго, закапваючы яго з-за страху, што будзем справакаванымі выклікамі свету”, - сказаў ён.
Паводле Францішка, неабходны новы евангельскі запал.
- дадаў Папа.
Святы Айцец заўважыў, што вырашыў асабіста прыняць удзел у святкаванні 70-годдзя Сусветнай Рады Цэркваў, каб пацвердзіць адданасць Каталіцкага Касцёла экуменізму і падтрымаць міжхрысціянскае супрацоўніцтва. Затым ён спаслаўся на дэвіз свайго візіту: “Крочыць, маліцца і працаваць”.
Крочыць, на яго думку, трэба ў напрамку Хрыста, каб быць у адзінстве з Ім, а таксама ў напрамку шматлікіх перыферый гэтага свету, каб разам несці Евангелле пакутуючаму чалавецтву.
“Мы можам спытаць сябе, ці крочым па-сапраўднаму або толькі на словах, ці прадстаўляем братоў Пану і па-сапраўднаму маем іх у сэрцы, ці яны далёкія ад нашых сапраўдных інтарэсаў? Мы можам спытаць сябе таксама пра тое, ці наш шлях – гэта таптанне не месцы ці рашучае выйсце ў свет, каб несці яму Пана”, - заклікаў Папа.
Паводле Францішка, крочыць наперад у адзіночку нельга таксама ў малітве. “Малітва – гэта кісларод экуменізму. Без малітвы адзінства становіцца ўдушлівым і не развіваецца, бо перашкаджае ветру Духа падштурхоўваць нас наперад. Спытаем сябе: ці шмат мы молімся адно за аднаго? Пан маліўся, каб мы былі адно: а мы робім тое самае?” - спытаў Пантыфік.
Гаворачы аб важнасці сумеснай працы, Папа адзначыў патрэбу ў тэалагічным дыялогу, асабліва адносна этычных пытанняў, якія “закранаюць балючыя кропкі экуменічнага выкліку”, у пытаннях міру, падрыхтоўкі Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, дапамогі бедным, патрабуючым, пакутуючым ад пераследу за веру.
- спытаў Папа і заклікаў прысутных на сустрэчы крочыць, маліцца і працаваць разам, каб еднасць паміж хрысціянамі ўмацоўвалася, а свет паверыў.
Пасля экуменічнай сустрэчы ён накіраваўся ў Палац кангрэсаў і выстаў “Palexpo”, каб узначаліць св. Імшу з швейцарскай каталіцкай супольнасцю.