Пошук

Францішак падчас сустрэчы з членамі Федэрацыі майстроў працы Італіі Францішак падчас сустрэчы з членамі Федэрацыі майстроў працы Італіі 

Францішак: права на надзею – першае права чалавека

Права на надзею – гэта першае права чалавека, падкрэсліў Папа падчас сустрэчы з членамі Федэрацыі майстроў працы Італіі, якая адбылася 15 чэрвеня 2018 г. у Ватыкане.

“Толькі калі любоў да братоў палае ўнутры нас як духоўнае паліва, наша сведчанне будзе па-сапраўднаму плённым і здольным праз любоў запальваць увесь наш свет”, - заўважыў Пантыфік у сваёй прамове.

Па словах Святога Айца, слабасць і пакуты патрабуючых ніколі не павінны пакідаць людзей абыякавымі. Заўсёды трэба вяртаць надзею тым, хто яе згубіў, таму што без надзеі немагчыма жыць. На думку Папы, у сучасным свеце многія людзі застаюцца пазбаўленымі права на надзею, у першую чаргу, моладзь.

“Надзея на лепшую будучыню заўсёды звязана з уласнай дзейнасцю і ініцыятыўнасцю, або іншымі словамі, з працай, а не толькі з матэрыяльнымі сродкамі, якімі валодае гэтая асоба. Ні эканамічная бяспека, ані якая-небудзь форма асістэнцыялізму, не могуць гарантаваць паўнаты жыцця і асабістай рэалізацыі”, - сказаў Святы Айцец.

“[Нельга быць шчаслівымі без магчымасці рабіць уласны ўнёсак – малы ці вялікі – у будаванне супольнага дабра. Кожная асоба можа рабіць свой уклад – больш за тое, павінна рабіць! – каб не адчуваць сябе пасіўнай ці чужой грамадскаму жыццю]”

- дадаў ён.

Папа з жалем зазначыў, што вялікая колькасць людзей ва ўсім свеце выключана з эканамічнага прагрэсу, пакутуе ад насілля, войнаў, дэградацыі навакольнага асяроддзя і адсутнасці перспектываў на лепшае жыццё, што значыць, ад адсутнасці надзеі.

Паводле яго слоў, грамадства, якое не грунтуецца на працы, асуджае сябе на “атрафію і павелічэнне няроўнасці”. У той жа час, грамадства, якое здабывае плёны з патэнцыялу кожнай жанчыны і кожнага мужчыны, “па-сапраўднаму дыхае дзвюма лёгкімі”, “чэрпаючы з людскога капіталу, які з’яўляецца невычэрпным”, “робячы кожнага чалавека будаўніком уласнага лёсу, згода з Божай задумай”.

Федэрацыя майстроў працы Італіі (Federazione Maestri del Lavoro d'Italia) з’яўляецца грамадскім аб’яднаннем, якое было заснавана ў 1954 г. У яго склад ўваходзяць асобы, узнагароджаныя Зоркай заслугаў за працу – медалём, які ўручаецца прэзідэнтам Італіі, за асаблівыя дасягненні ў працоўнай дзейнасці.

Рэпартаж аб сустрэчы Папы з членамі Федэрацыі майстроў працы Італіі
Навіна ў фармаце аўдыё
15 чэрвеня 2018, 14:13