Францішак сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы
Пасля размовы з Францішкам палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.
У ходзе шчырых перамоў падкрэсліваліся добрыя двухбаковыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Польшчай, а таксама плённае супрацоўніцва паміж Касцёлам і дзяржавай у розных сферах, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
Абмякроўваліся некаторыя тэмы, якія прадстаўляюць супольны інтарэс, такія як сямейная палітыка і ахова навакольнага асяроддзя, у святле канферэнцыі ААН аб кліматычных зменах, якая пройдзе ў снежні 2018 г. у Катавіцэ, а таксама некаторыя пытанні этычнага характара.
Бакамі закраналася еўрапейская і міжнародная сітуацыя, з асаблівай спасылкай на тэму прыняцця мігрантаў і дзейнасці польскіх уладаў на карысць бежанцаў з Украіны і Блізкага Усходу.