Пошук

Папа вітае хворых у ватыканскай Зале Паўла VI Папа вітае хворых у ватыканскай Зале Паўла VI 

Пантыфік падтрымаў хворых на бакавы аміятрафічны склероз

Святы Айцец сустрэўся з групах хворых, якія пакутуюць ад бакавога аміятрафічнага склерозу, выказаўшы ім падтрымку і запэўніўшы ў малітве.

Сустрэча адбылася 20 чэрвеня 2018 г. у ватыканскай Зале Паўла VI. У ёй прынялі ўдзел каля 350 чалавек, сярод якіх былі хворыя, іх родныя і блізкія, а таксама валанцёры, якія аказваюць ім падтрымку. Нагодай стаў Сусветны дзень барацьбы з бакавым аміятрафічным склерозам, які будзе адзначацца 21 чэрвеня.

Францішак не звяртаўся да сваіх гасцей з прамовай, але цягам амаль цэлай гадзіны вітаў кожнага з іх асабіста, паціскаючы рукі, выслухоўваючы і выказваючы словы падтрымкі.

“Сваімі жэстамі Папа дэманструе, што ён па-сапраўднаму блізкі да людзей, якія пакутуюць. Для хворага на бакавы аміятрафічны склероз вельмі важна ведаць, што Пантыфік хоча сустрэцца з ім, каб падзяліцца суцяшаючым жэстам”, - падкрэсліў Масіма Маўра, старшыня італьянскай асацыяцыі “AISLA”, якая яднае людзей, пакутуючых ад гэтай хваробы.

Кіраўнік аб’яднання заўважыў, што сустрэча мела вялікае значэнне для хворых, паколькі бакавы аміятрафічны склероз – невылечны. “Такім чынам, адзінае, на што спадзяюцца хворыя, - гэта навуковыя даследванні і вера. З гэтага пункту гледжання візіт да Папы быў ін’екцыяй надзвычайнага даверу, якая будзе ўплываць таксама на штодзённасць гэтых людзей”, - падкрэсліў ён.

Бакавы аміятрафічны склероз з’яўляецца рэдкім, павольна прагрэсуючым, невылечным дэгенератыўным захворваннем цэнтральнай нервовай сістэмы, якая прыводзіць да паралічу і далейшай атрафіі мышцаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 чэрвеня 2018, 15:18