Папа: Езус прагне вызваліць Касцёл ад пустога трыумфалізму
У літургіі з нагоды ўрачыстасці святых Пятра і Паўла прынялі ўдзел 14 новых кардыналаў, якія дзень таму атрымалі з рук Пантыфіка сімвалы кардынальскай годнасці, а таксама 26 з 30 новых арцыбіскупаў-мітрапалітаў з розных частак свету.
Папа пракаментаваў урывак з Евангелля (Мц 16,13-19), у якім св. Пётр, адказваючы на пытанне пра тое, кім вучні лічаць Езуса, прамовіў: “Ты – Хрыстус”, што значыць Намашчаны Божы.
Гэтыя словы нагадваюць, што Езус “намашчаў надзеяй” памерлых, хворых, параненых, тых, хто каяўся. “У гэтым намашчэнні кожны грэшнік, кожны, хто пазнаў паразу, хворы, язычнік – там, дзе знаходзіўся, – мог адчуць сябе дарагім членам Божай сям’і”, - сказаў Папа і дадаў, што гэта тычыцца і сучасных вернікаў, якія таксама былі “вернуты да жыцця, атулены клопатам, абноўлены, напоўнены надзеяй святога намашчэння”.
- падкрэсліў Францішак.
Пасля слоў Пятра, Езус упершыню прадказаў вучням сваю муку і ўваскрасенне. “Намашчаны Божы нясе любоў і міласэрнасць Айца аж да крайніх наступстваў. Гэта міласэрная любоў патрабуе таго, каб мы ішлі ва ўсе куткі жыцця, каб дасягнулі ўсіх, нават калі гэта будзе каштаваць “добрага імені”, камфорту, пазіцыі... мучаніцтва”, - сказаў Папа.
Святы Айцец падкрэсліў, што гэтыя словы Езуса абудзілі пратэст Пятра, і такім чынам ён стаў перашкодай на шляху Месіі, стаў Яго ворагам. “Падобна Пятру, нас, як Касцёл, заўсёды спакушае гэты “шэпт” злога, які становіцца перашкодай для місіі”, - падкрэсліў Пантыфік. Папа заўважыў таксама, што ўдзел у Хрыстовым намашчэнні заключаецца ў раздзяленні Яго хвалы, якой з’яўляецца Ягоны крыж.
- папярэдзіў Папа.
“Не аддзяляючы хвалу ад крыжа, Езус жадае вызваліць сваіх вучняў, свой Касцёл, ад пустога трыумфалізму: пазбаўленага любові, служэння, спагады, пазбаўленага людзей. Ён хоча вызваліць ад пэўнага ўяўлення без межаў, якое не здольна ўкараніцца ў жыцці вернага люду, або – што яшчэ горш – лічыць, што служэнне Пану патрабуе выбаўлення ад пыльных шляхоў гісторыі”, - сказаў Папа.
Паводле Пантыфіка, сузіранне і наследаванне Хрыста патрабуе таго, каб адкрыць сэрца на Айца і ўсіх, з кім Ён пажадаў сябе атаясаміць. Францішак заўважыў, што такім чынам можна па-сапраўднаму вызнаць, што Езус Хрыстус – Пан.
“Гэта наш спеў, які мы павінны спяваць штодзённа. У прастаце, упэўненасці і радасці, ведаючы, што Касцёл ззяе не ўласным святлом, але святлом Хрыста. Ён чэрпае сваё ззянне ад Сонца справядлівасці, каб мець магчымасць казаць: “Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус”, - закончыў сваю гамілію Святы Айцец.
Падчас літургіі Францішак благаславіў паліі, якія новым арцыбіскупам-мітрапалітам уручаць Апостальскія нунцыі ў іх краінах. На ўрачыстасці прысутнічала таксама дэлегацыя Канстантынопальскага Патрыярхату, якая прыбыла ў Рым з нагоды свята апекуноў Касцёла ў Рыме.