Святы Айцец: Божыя запаведзі – не абмежаванні, а скарб
Папа пачаў новы цыкл катэхез пра Божыя запаведзі. Спасылаючыся на евангельскае апавяданне пра сустрэчу Езуса з багатым юнаком (Мк 10,17-21), ён заўважыў, што і сёння вялікая колькасць людзей маладога ўзросту прагне напоўніцу пражыць сваё жыццё. Нярэдка, аднак, здараецца так, што яны нішчаць самі сябе, абіраючы ілюзіі. Папа звярнуў увагу таксама на іншую крайнасць – страх перад жыццём.
- падкрэсліў Францішак.
“Трэба прасіць Нябеснага Айца аб дары здаровага неспакою для сучаснай моладзі. Калі маці і бацька бачаць юнака, які пасіўна сядзіць увесь дзень дома, што думаюць пра яго: “Ці не хворы ён?”, і вядуць яго да ўрача.... Ці не так? Жыццё маладога чалавека – гэта імкненне наперад, заклапочанасць, здаровы неспакой, здольнасць не згаджацца на жыццё без прыгажосці, без колеру. Калі маладыя людзі не будуць прагнуць сапраўднага жыцця, куды прыйдзе чалавецтва? Куды прыйдзе чалавецтва з пасіўнай, пазбаўленай неспакою моладдзю?”, - спытаў Папа.
Святы Айцец звярнуў увагу на ўпісаныя ў чалавечую прыроду абмежаванні, а таксама неабходнасць у педагагічным працэсе, які вядзе да пазнання самога сябе і таго, “чаго нам не хапае”. Ён падкрэсліў, што Езус прагнуў, каб багаты юнак не жыў выключна для сябе, але быў гатовы пакінуць усё і ісці за Ім. “Гэты чалавек павінен быў дайсці да парогу пэўнага пераходу, дзе адкрываецца магчымасць перастаць жыць самім сабой, сваімі справамі, сваімі дабротамі, і менавіта таму, што яму не хапае поўнага жыцця – пакінуць усё, каб пайсці за Панам”, - заўважыў Пантыфік.
- зазначыў Папа.
Паводле Святога Айца, гаворка вядзецца пра тое, каб зрабіць выбар на карысць “арыгіналу” жыцця, а не яго “копіі”. “Езус прапануе не сурагаты, а сапраўднае жыццё, сапраўдную любоў, сапраўднае багацце! Як зможа моладзь ісці за намі ў веры, калі не будзе бачыць, што мы выбіраем “арыгінал”, калі бачаць нас, прызвычаеных да паўмер. Кепска, калі сустракаеш хрысціян напалову, хрысціян – дазволю сабе сказаць – “карлікавых”, якія растуць толькі да пэўнай вышыні, а потым ужо не, хрысціян з абмежаваным, закрытым сэрцам. Кепска, калі сустракаеш такое. Патрэбны прыклад кагосьці, хто пакліча мяне выйсці “па-за”, “далей”, каб пакрысе ўзрастаць. Св. Ігнацый называў гэта “magis”, “полымем, руплівым дзеяннем, якое абуджае дрымотных”, - сказаў Папа.
Францішак патлумачыў, што ў рамках новага катэхетычнага цыклу Дзесяць запаведзяў будуць разглядацца праз прызму вучэння Езуса, “каб ідучы за Ім, прыйсці ад ілюзій маладосці да нябеснага скарбу”.
“Адкрыем у кожным з гэтых старажытных і мудрых законаў, браму, якую расчыніў Айцец, Які ёсць у Небе, каб Пан Езус, Які яе перайшоў, прывёў нас да сапраўднага жыцця. Яго жыцця. Жыцця Божых дзяцей”, - заклікаў Францішак на заканчэнне сваёй катэхезы.