Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Gregorio Allegri: Miserere, a 9
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: Касцёл патрабуе місійнага навяртання

Да “місійнага навяртання каталіцкіх структур” праз “асабістую святасць і духоўную крэатыўнасць” заклікаў Францішак падчас аўдыенцыі для кіраўнікоў Папскіх місійных ініцыятыў.

Сустрэча адбылася 1 чэрвеня 2018 г. у Ватыкане. У прамове Францішак нагадаў, што ў кастрычніку 2019 г. у Каталіцкім Касцёле будзе праходзіць Надзвычайны місійны месяц. Ён заклікаў сваіх гасцей выкарыстаць час падрыхтоўкі да гэтай падзеі як нагоду для абнаўлення місійнай дзейнасці ўсяго Касцёла.

“[Заўсёды патрэбна абнаўленне: трэба абнаўляць сэрца, ініцыятывы, арганізацыі, бо ў адваротным выпадку наша месца будзе ў музеі. Заўсёды патрэбна абнаўленне, каб не скончыць у музеі,]”

- сказаў Папа.

Францішак выказаў занепакоенасць рызыкай звядзення ўсёй дзейнасці Папскіх місійных ініцыятыў выключна да аказання матэрыяльнай дапамогі. Паводле яго слоў, заснавальнікі арганізацыі прагнулі не гэтага, але абнаўлення місійнай свядомасці Каталіцкага Касцёла.

“Гэта агульная мэта можа і павінна дапамагчы Папскім місійным ініцыятывам жыць у духоўнай еднасці, ва ўзаемным супрацоўніцтве і падтрымцы. Калі абнаўленне будзе сапраўдным, крэатыўным і эфектыўным, рэформа Папскіх ініцыятыў увасобіць у сабе сапраўдную рэарганізацыю, перакваліфікацыю згодна з патрабаваннямі Евангелля”, - запэўніў Святы Айцец.

Па словах Францішка, гаворка ідзе пра сапраўднае місійнае навяртанне касцёльных структур, якое патрабуе асабістай святасці і духоўнай творчасці. Трэба не толькі “абнавіць старое”, але дазволіць, каб Дух стварыў новае, бо Ён з’яўляецца сапраўдным “кіраўніком” Папскіх місійных ініцыятыў, лічыць Папа.

“[Будзьце руплівымі і мужнымі на місіі, супрацоўнічайце са Святым Духам, заўсёды прабываючы ў адзінстве з Касцёлам Хрыста. Гэта значыць, адважна крочце, з запалам першых прапаведнікаў Евангелля. Вашай настольнай кнігай, кнігай малітваў і разважанняў, няхай будуць Дзеі Апосталаў. Звяртайцеся да яе, каб чэрпаць натхненне. Галоўная дзеючая асоба гэтай кнігі – Святы Дух,]”

- сцвердзіў Пантыфік.

Папа заклікаў кіраўнікоў Папскіх місійных ініцыятыў клапаціцца аб святасці жыцця місійных вучняў. “Каб быць здольнымі супрацоўнічаць у справе збаўлення свету, трэба любіць яго і быць гатовымі ахвяраваць жыццё дзеля служэння Хрысту, адзінаму Збаўцы свету. Мы маем не тавар на продаж, таму тут няма месца для празелітызму. Мы маем не тавар, а жыццё, якое павінны пераказваць: Бога, Яго боскасць, Яго міласэрную любоў, Яго святасць!” - сказаў Францішак.

Папскія місійныя ініцыятывы – структура, якая аб’ядноўвае чатыры арганізацыі: Папскую ініцыятыву па распаўсюджванні веры, Папскую ініцыятыву св. Пятра Апостала, Папскую місійную ініцыятыву па справах дзяцей і Папскую місійную унію.

Папа заклікаў Касцёл да місійнага навяртання
Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

01 чэрвеня 2018, 14:06
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930