Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Francesca Da Rimini - Orchestral Fantasia after Dante
Расклад Падкасты
Эмануэль Макрон Эмануэль Макрон 

Святы Айцец прыме Прэзідэнта Францыі

Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Францыі, пасля чаго палітык атрымае тытул ганаровага протаканоніка капітула базылікі св. Яна на Латэране.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Францішак прыме Эмануэля Макрона на аўдыенцыі, якая пройдзе 26 чэрвеня 2018 г. у ватыканскім Апостальскім палацы.

З нагоды візіту ў Ватыкан французскі лідэр наведае таксама рымскую базыліку св. Яна на Латэране, дзе, падчас урачыстай цырымоніі, якую ўзначаліць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, арцыбіскуп Анджэла Дэ Данаціс, атрымае тытул ганаровага протаканоніка латэранскага капітула.

Эмануэлю Макрону будзе прадэманстраваны ўнутраны дворык базылікі, дзе знаходзіцца статуя французскага караля Генрыха IV, першага латэранскага ганаровага протаканоніка, а таксама Латэранскі апостальскі палац – рэзідэнцыя Рымскіх Пантыфікаў з IV да пачатку XIV стагоддзя.

Традыцыя, якая лучыць базыліку св. Яна на Латэране з французскімі правіцелямі, сягае да эпохі сярэдневечча, а менавіта да пачатку XIV ст., калі кароль Карл V ахвяраваў значную суму грошай на аздабленне гэтай святыні.

Напрыканцы XVI ст. Генрых IV Наварскі, пасля таго як перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва, падарыў капітулу вялікія зямельныя ўладанні. У якасці падзякі, у дворыку базылікі св. Яна на Латэране была ўстаноўлена яго бронзавая фігура, а самому манарху быў дараваны тытул ганаровага протаканоніка.

Традыцыя прыняцця гэтага тытула французскімі правіцелямі адрадзілася ў сярэдзіне ХХ ст. Ён надаваўся шасці Прэзідэнтам Францыі: Рэнэ Каці, Шарлю дэ Голю, Валеры Жыскару д’Эстэну, Жаку Шыраку і Нікаля Сарказі.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 чэрвеня 2018, 12:02
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031