Лагатып папскага падарожжа ў Бары Лагатып папскага падарожжа ў Бары 

Пантыфік папрасіў падтрымаць малітвай сустрэчу ў Бары

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Святы Айцец заклікаў вернікаў да падтрымкі яго малітоўнай сустрэчы з прадстаўнікамі хрысціянскіх супольнасцяў, якая 7 ліпеня 2018 г. пойдзе ў Бары.

Ян Мойсік    Ватыкан

Падчас малітоўнай сустрэчы яе ўдзельнікі будуць маліцца за мір на Блізкім Усходзе.

“У бліжэйшую суботу я, разам з многімі кіраўнікамі Цэркваў і хрысціянскіх супольнасцяў, прысутных на Блізкім Усходзе, паеду ў Бары. Мы правядзём дзень малітвы і рэфлексіі ў сувязі з драматычнай сітуацыяй у гэтым рэгіёне, дзе працягваюць пакутаваць шмат нашых братоў і сясцёр па веры. Мы будзем прасіць Пана адзіным голасам: “Мір у табе” (Пс 122, 8). Прашу ўсіх малітвай супарваджаць гэту пілігрымку міру і адзінтва”, - сказаў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

01 ліпеня 2018, 18:38