Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак завітаў да пажылой жанчыны

28 ліпеня 2018 г., у другой палове дня, Францішак здзейсніў нечаканы візіт да пажылой жанчыны, сваёй даўняй знаёмай.

Папа прыехаў сваім сінім “Форд Фокус” на Вія-Александрыя, у рымскім квартале “Саларыа”, які ў той час быў амаль бязлюдным.

Такім чынам Святы Айцец скарыстаўся запрашэннем у госці ад пажылой жанчыны, якую даўно ведае і якая па прычынах, звязаных з станам здароўя, не выходзіць з дому. Яна неаднаразова выказвала жаданне сустрэцца з Пантыфікам.

Толькі нешматлікія прахожыя пазналі сіні аўтамабіль і, нягледзячы на спякоту, вырашылі чакаць Папу пры выхадзе з дому. Візіт працягваўся каля гадзіны, і выйшаўшы, Францішак сустрэў невялікую групу жыхароў, якія віталі яго. Такім чынам, яго візіт у цэнтры Вечнага горада стаў магчымасцю для спантаннай размовы з рымлянамі. Службы бяспекі далі магчымасць людзям свабодна падысці і паразмаўляць з Папам. На заканчэнне сваёй сустрэчы Святы Айцец паблагаславіў дзяцей і хворых.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 ліпеня 2018, 13:27