Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Летні парадак правядзення сустрэч з удзелам Пантыфіка

Ліпень пройдзе без папскіх агульных аўдыенцый, паведаміла ў адмысловай заяве Зала Друку Святога Пасаду.

Правядзенне агульных аўдыенцый будзе адноўлена ў жніўні, і адбывацца яны буду ў Зале Паўла VI, а не на плошчы св. Пятра, з улікам экстрэмальна спякотнага надвор’я, якое летам пануе ў Рыме.

Тым не менш, Францішак будзе праводзіць рэгулярныя сустрэчы з вернікамі, і адбывацца гэта будзе ў нядзелі на малітве “Анёл Панскі”.

У ліпені і жніўні будзе прыпынены таксама ўдзел вернікаў у ранішніх папскіх св. Імшах у капліцы ватыканскага Дому св. Марты. Звычайны парадак вернецца ў верасні.

Таксама колькасць публічных мерапрыемстваў з удзелам папы Францішка будзе зведзена да мінімуму.

Такі парадак правядзення публічных сустрэч з удзелам Пантыфіка традыцыйны для летніх месяцаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 ліпеня 2018, 14:18