Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў да барацьбы з гандлем людзьмі

Да рашучай барацьбы з сучасным рабствам заклікаў Францішак. 30 ліпеня 2018 г. адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі.

Пантыфік нагадаў пра гэта вернікам, сабраным 29 ліпеня 2018 г. на ватыканскай плошчы на малітве “Анёл Панскі”.

“Заўтра будзе адзначацца абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Гэтая чума прыводзіць да пазбаўлення свабоды многіх мужчын, жанчын і дзяцей, з мэтай сексуальнай і працоўнай эксплуатацыі, гандлю органамі, прымусовага жабравання і злачыннасці. Таксама і тут, у Рыме. Акрамя таго, міграцыйныя маршруты часта выкарыстоўваюцца гандлярамі і эксплуататарамі для захопу новых ахвяр гандлю людзьмі. Абавязкам усіх з’яўляецца асуджэнне несправядлівасці і цвёрдая апазіцыя да гэтага жахлівага злачынства”, - сказаў Пантыфік.

Папа заклікаў змагацца з гандлем людзьмі

Францішак неаднаразова падчас свайго пантыфікату звяртаў увагу адказных асоб і палітыкаў на дадзеную праблему, у тым ліку і на ўзроўні ААН. 25 верасня 2015 г., выступаючы ў Нью-Ёрку на Генеральнай Асамблеі, Святы Айцец заўважыў, што неабходна не толькі ўрачыстае прыняцце рашэнняў, але і воля і канкрэтныя дзеянні, каб перамагчы феномен сацыяльнай і эканамічнай маргіналізацыі, з яго сумнымі наступствамі, якімі з’яўляецца гандаль людзьмі і чалавечымі органамі, сексуальная эксплуатацыя дзяцей, рабская праца, у тым ліку прастытуцыя, гандаль наркотыкамі і зброяй, тэрарызм і міжнародная арганізаваная злачыннасць. “Мы павінны клапаціцца, каб нашы ўстановы былі па-сапраўднаму эфектыўнымі ў барацьбе з гэтымі бедствамі”, - сказаў тады Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 ліпеня 2018, 12:48